Таццяна Плашчынская. Фота: з сацсетак Таццяны Плашчынскай Пяць выбаршчыкаў Заводскага раёна Мінска звярнуліся з заявай у міліцыю. Яны кажуць, што не ставілі свой подпіс пад вылучэннем у сябры ўчастковай камісіі Таццяны Плашчынскай, якая ўзначальвае аддзел кадраў на прадпрыемстве "Белметал" і не першы год лічыць галасы на выбарах. Сама Таццяна Іванаўна не можа толкам растлумачыць, што адбылося. Кажа, дакументамі займаўся старшыня камісіі, ён жа — намеснік дырэктара па ідэалогіі, і таксама не першы год працуе на выбарах. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Мікола Статкевіч і Дзмітрый Казлоў (Шэры кот) Палітыку Мікалаю Статкевічу і відэаблогеру Дзмітрыю Казлову, вядомаму як «Шэры кот», 8 ліпеня прадʼявілі афіцыйнае абвінавачанне, паведаміў "Радыё Свабода" адвакат Уладзімір Сазанчук.

Дзмітры Зімарын. Фрта Радыё Свабода Супрацоўнік IT-кампаніі Дзмітрый Зімарын кажа, што прызнаны сведкам у справе аб пагрозах міліцыянту, які ўдзельнічаў у затрыманні Сяргея Ціханоўскага 29 траўня ў Горадні. Пра гэта піша Радыё Свабода. 

Праваабаронца Юры Дзмітрыеў 7 ліпеня на спрэчках у Петразаводскім гарадскім судзе бок абвінавачвання запатрабаваў 15 гадоў калоніі строгага рэжыму для кіраўніка карэльскага «Мемарыялу» Юрыя Дзмітрыева. Пра гэта паведамляе супрацоўніца Міжнароднага таварыства "Мемарыял" Ірына Галкова са спасылкай на адваката Дзмітрыева Віктара Ануфрыева.

Ілюстрацыйнае фота Мінская гарадская камісія па выбарах Прэзідэнта больш чым у два разы перавысіла тэрмін на прадастаўленне адказу на скаргу назіральніка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксея Лойкі.

Відэаблогер Руслан Ліннік. Скрыншот з блога на яго канале Паведамляецца, што ўжо другія суткі адсутнічае сувязь з беларускім відэаблогерам Русланам Ліннікам. Ён распавядаў, што заўважаў апошнім часам за сабой слежку. Як паведаміў блогер Мікалай Маслоўскі, у міліцыі і ў ЦІП на Акрэсціна паведамілі, што Лінніка ў іх няма. Афіцыйная інфармацыя пра затрыманне Руслана Лінніка адсутнічае.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "Белгазеце" разважае аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій і іх складзе.

Фонд "Справядлівасць для журналістаў" апублікаваў заключную частку свайго цыклу даследаванняў атакаў супраць работнікаў СМІ ў 12 постсавецкіх краінах за перыяд з 2017 да 2019 года.

Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна" Восьмага ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вера Галаўкова прысудзіла чарговыя 15 сутак Паўлу Севярынцу. Суд праходзіў праз Skype.

Раніцай 8 чэрвеня стала вядома, што стваральніцу чату “Краіны для жыцця” Маскоўскага раёна г. Мінска Юлію Гаўрылаву выклікаюць у міліцыю. Супрацоўнік РАУС не паведаміў пра прычыны выкліку і статус жанчыны, сказаў, што з ёй проста паразмаўляюць. Дома ў адміністратара браслаўскага канала “Краіна для жыцця” Канстанціна Далецкага ў 11 гадзін дня праводзяць вобшук.