16 ліпеня ў раённых судах Мінска працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. "Вясна" валодае звесткамі пра больш як 280 затрыманых у Мінску. Частку з іх вызвалілі альбо без пратаколаў, альбо з пратаколамі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі), яшчэ частку пакінулі ў ізалятары да суда. 

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Суды 16 ліпеня ў Мінску

Суд Заводскага раёна

  • Пачатак разгляда: 9.05. Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс - Болтач А.В. Суддзя - Мурашко Е. Частка 1 артыкула 23.34 КаАП, артыкул 23.4 КаАП.

Суд Фрунзенскага раёна

  • 9.20. Міронаў І. Суддзя - Крэпская Ю. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • 9.40. Мініч В.С. Суддзя - Крэпская Ю. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

Суд Кастрычніцкага раёна

  • 9.10. Мядзведзеў А. Суддзя - Лаўрыновіч О. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • 9.45. Парошын А. Суддзя - Лаўрыновіч О. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

Суд Першамайскага раёна

  • 9.30. Шмаўганец А. Суддзя - Кулік. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • 10.00. Гапееў А. Суддзя - Ляйкоўская А. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • 10.15. Бажэнаў І. Суддзя - Ляйкоўская А. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • 10.30. Белоў В. Суддзя - Ляйкоўская А. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
  • 10. 45. Дзепель Е. Суддзя - Ляйкоўская А. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Чацвер: суды над затрыманымі 14 ліпеня працягваюцца