- Катэгорыя: Вясна
Дванаццатага лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак розных вузаў Беларусі (ці тыя, каго ўжо паспелі адлічыць пасля восеньскіх акцый пратэсту). Усім ім прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу. Усе яны прызнаныя палітвязнямі. Пра ўсіх іх і кожнага з іх – гэты тэкст. Студэнт чацвёртага курсу факультэта міжкультурных камунікацый МДЛУ.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 25 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.
- Катэгорыя: Вясна
Шостага лістапада 2020 года Ілля Смольскі быў асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год. Гэта максімальны памер пакарання, які прадугледжвае санкцыя арт. 370 КК. Прадстаўнікі ПЦ «Вясна» выконвалі бесперапынны маніторынг судовага паседжання.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі за гвалт у адносінах да міліцыянта на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 30-гадовага Сяргея Верашчагіна. Увечары 12 жніўня чацвёра міліцыянтаў затрымлівалі мужчыну ў яго ж доме, ён, па іх словах, ударыў аднаго з іх — і трапіў нагой у вока. Яго абвінавацілі па 364 артыкуле Крымінальнага кодэкса. КАРТКА ПРАЦЭСА
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Наваполацкага раёна 26 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Іллю Лабацэвіча. Яго вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
26 лістапада Маскоўскі суд Мінска вынес прысуд Дзмітрыю Лешчанку па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў абмежавання волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У чацвер, 26 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.
- Катэгорыя: Вясна
Двух маладзечанцаў днямі затрымалі пасля перакрыцця Вялікага Гасцінца. Іх абвінавачваюць па крымінальным артыкуле за арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту (арт. 342 КК РБ).