Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад паседжаннем камісіі 15 кастрычніка. Фота: TUT.BY 26 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбылося папярэдняе паседжанне па разглядзе скаргі абаронцы Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыка, адваката Аляксандра Пыльчанкі на рашэнне Мінюста аб спыненні дзеяння яго ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці.

Ілля Лабацэвіч. Фотакалаж з dissidentBY Жыхару Наваполацка Іллю Лабацэвічу 27  лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе за нібыта гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 27 лістапада 2020 г.

Ілля Лабацэвіч. Фотакалаж з dissidentBY Жыхару Наваполацка Іллю Лабацэвічу 27  лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе за нібыта гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

Фота: vkurier.info Жыхар Віцебска атрымаў два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка АМАПу ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Генпракуратура.

Студэнта чацвёртага курса БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 суткі адміністрацыйнага арышту па пяці эпізодах: маці мяркуе, што агулам гэты тэрмін можа быць яшчэ большым. "Як многія, хто не згодны з тым, што адбываецца ў нашай краіне, ён выходзіў на мірныя акцыі пратэсту, — распавядае маці Яна Вольга— Ніякіх супрацьзаконных дзеянняў ён не здзяйсняў (зрэшты, як і ўсе тыя, хто мірна гуляе). Першага лістапада майго сына затрымалі на нядзельным мірным маршы ў Курапаты супраць тэрору і, па маіх звестках, адвезлі ў Партызанскі РУУС. Там яго дапытвалі, напэўна, аказвалі нейкі ціск і ў выніку ён нібыта прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах за жнівень, верасень і кастрычнік 2020 года. Адтуль яго даставілі на Акрэсціна — і тут пачалося проста ПЕКЛА, якое цягнецца да гэтага часу".

27 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска вынесены прысуд па справе Ігара і Алега Букасаў, якіх судзілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Ігар Букас асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Алег Букас пакараны двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суд: Бабруйскага раёна і г.Бабруйска

КАРТКА ПРАЦЭСА Суд: Фрунзенскага раёна Мінска

24 лістапада суд Фрунзенскага раёна горада Мінска асудзіў Е.В. Чарвінскага на два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 364 КК.  КАРТКА ПРАЦЭСА