- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак 27 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа за публічную абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якую разглядаў суд Хойніцкага раёна, адкладзеная на нявызначаны тэрмін. Яна была заведзеная на жыхара Гомеля Аляксея Раманава, аднак па прычыне хваробы абвінавачанага адкладзеная.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да віцябляніна Андрэя Цімафеенкі. 46-гадовага мужчыну вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС падчас «Маршу еднасці» 6 верасня (ч.1 арт. 366 КК РБ). Працэс вядзе суддзя Сняжана Кіндзеева.
- Катэгорыя: Вясна
У СІЗА№6 горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на менскіх маршах — тых, хто ўжо не месціцца на Акрэсціна і ў ІЧУ Жодзіна. Перавозяць іх па чацвяргах, без папярэджання. Чацвер для ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна — гэта адзіны дзень перадач. Туды едуць сваякі, часта з іншых гарадоў, каб паспець перадаць перадачу — але раптам выязджаюць аўтазакі, і затрыманых вязуць у Баранавічы. Сваякам даводзілася ехаць услед за імі — бо да 29 кастрычніка ў СІЗА№6 чацвер быў таксама адзіным днём перадач (з трэцяга лістапада —па аўторках).
- Катэгорыя: Вясна
Па словах маці хлопца, Ціхан Клюкач з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы з-за маршу ў Мінску 6 верасня. У той дзень паводле ацэнак СМІ ля Палаца Незалежнасці сабралася больш за 100 тысяч чалавек. Быў там і 18-ці гадовы Ціхан.
- Катэгорыя: Вясна
26 кастрычніка з самай раніцы і да позняга вечара ў Мінску праходзілі акцыі пратэсту, звязаныя са сканчэннем "народнага ультыматуму". Сілавікі ж імкнуліся падавіць усе вулічныя пратэстныя актыўнасці рознымі спосабамі: разгонам дэманстрантаў, жорсткімі затрымання, выкарыстаннем спецсродкаў, у тым ліку, светлашумавых гранат. У той дзень у Мінску было затрымана каля 500 чалавек. Раніцай 26 кастрычніка быў затрыманы падчас разгону Ланцуга салідарнасці ў Шабанах 35-гадовы спецыяліст па продажам Андрэй. Па стандартным наборы артыкулаў КаАП – 23.34 і 23.4 – яго асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Тыдзень арышту ён адбываў у жодзінскім ізалятары, пасля якога ў яго пацвердзіўся COVID-19. Андрэй распавёў "Вясне" пра сфабрыкаваныя аднолькавыя пратаколы на ўсіх затрыманых раніцай 26 кастрычніка, як выйшаў з жодзінскага ізалятара з каранавірусам і пра тое, што яму і яго сукамернікам яшчэ давялося перажыць за гэтыя 10 сутак.
- Катэгорыя: Вясна
Вядомай беларускай мастачцы-керамісту і рэдактарцы канала «Мая краіна Беларусь» у ТГ Ірыне Шчаснай прад'явілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). Яна застаецца пад вартай.
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне 27 лістапада быў затрыманы і змешчаны пад арышт сябра Беларускага незалежнага прафсаюза слесар-рамнтнік БМЗ Ігар Повараў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мазырскага раёна 27 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт 342 КК РБ - арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з непадпарадкаваннем патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.