Суд Лідскага раёна У судзе Лідскага раёна 24 лістапада абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Яўгена Вінчы, якога вінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

Калінкавічы, 10 жніўня 2020 года, цэнтральная плошча каля вуліцы Фрунзэ. У судзе Светлагорскага раёна 24 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да педыятра з суседніх Калінкавічаў Алены Буднік. Яе абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў з мэтаю перашкоды ягонай законнай дзейнасці (арт. 364). 

Анастасія і Алег Фаміны. Фота: Радыё Свабода. У судзе Ваўкавыскага раёна 24 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Ілюстрацыйнае фота 24 лістапада суд Фрунзенскага раёна горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу ў адносінах да Е.В. Чарвінскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 364 КК. 

Раней апраўданыя, а цяпер зноў абвінавачаныя ў забойстве сям'і з шасці чалавек у Бялыніцкім раёне выступаюць у судзе з апошнім словам, паведамляе TUT.BY. Дваім пракурор запрасіў па 25 гадоў калоніі, яшчэ дваім — пажыццёвае зняволенне. Мужчыны сваю віну адмаўляюць. Забойства адбылося 15 гадоў таму.

Апошнім часам у сродках масавай інфармацыі паведамляецца пра факты блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі і псавання сігналізацыі, а сувязі з гэтым і пра затрыманні грамадзян, падазраваных у гэтым.  Не стала меней такой інфармацыі і ў лістападзе.

Марш мудрасці 22 лістапада. Фота: "Белсат" У панядзелак, 23 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Апошнім часам у сродках масавай інфармацыі паведамляецца пра факты блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі і псавання сігналізацыі, а сувязі з гэтым і пра затрыманні грамадзян, падазраваных у гэтым.  Не стала меней такой інфармацыі і ў лістападзе.

Раман Маскадыня. Фота: lider-press.by Салігорскі суд разгледзеў крымінальную справу паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ("Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў") у дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара Рамана Маскадыні. Хлопца абвінавацілі ў абразе ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" аднаго з кіраўнікоў салігорскай міліцыі Сяргея Салаўя. Рамана аштрафавалі на 5100 рублёў і яшчэ абавязалі пакрыць пацярпеламу міліцыянту 2000 рублёў маральнай шкоды. Да таго ж, у хлопца канфіскавалі мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства. Судовае паседжанне праходзіла ў будынку Салігорскага РАУС. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне "Лідэр-прэс".