26 лістапада Маскоўскі суд Мінска вынес прысуд Дзмітрыю Лешчанку па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў абмежавання волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
КАРТКА ПРАЦЭСА Суд: Маскоўскага раёна Мінска Артыкул: ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК Абвінавачаны: Дзмітрый Лешчанка Пацярпелы: падпалкоўнік міліцыі В.А. Улючэнка Суддзя: Святлана Бандарэнка Пакаранне, якое запрасіла дзяржабвінавачанне: пяць гадоў абмежавання волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму Пакаранне, прызначанае судом: пяць гадоў абмежавання волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму |
На другім паседжанні пракурор адзначыў ужыванне алкаголю як абцяжарвальную акалічнасць, і запытаў пакараць Лешчанку пяццю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама вярнуць грошы за экспертызу. Адвакат адзначыў, што абвінавачванні па артыкулах 364 і 366 не былі прад'яўленыя, хаця следства па ім ішло, права абвінавачанага былі парушаныя. Да таго ж, камеры не зафіксавалі, як ён пакідаў дом ці вяртаўся туды, а каштоўнасць гаспадарчай пабудовы нізкая: яна была не знішчаная, а пашкоджаная.
Нягледзячы на гэта, суддзя прызначыла пакаранне, запытаннае пракурорам: пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У Мінску мужчыну судзяць за пагрозы гвалту і падпал хлява суседа — падпалкоўніка міліцыі
Крыніца: Пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — за пагрозы гвалту і падпалены хлеў падпалкоўніка міліцыі