Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі 26 і 27 лістапада: затрыманні на мірных сходах, новыя крыміналкі, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота. У пятніцу 27 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.

КАРТКА ПРАЦЭСА Суд: Цэнтральнага раёна Мінска

Фота: vkurier.info У адкрытым выязным судовым пасяджэнні Салігорскага раённага суда, якое адбылося ў будынку мясцовага РАУСа 24 лістапада, разгледжаная крымінальная справа мясцовага жыхара К. за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (369 КК РБ). Праваабаронцам пакуль невядомае прозвішча асуджанага мужчыны 1992 года нараджэння.

Уладзімір Вялічкін каля суду Берасцейскага раёна. Суддзя суду Берасцейскага раёну Сяргей Маручык 26 лістапада прысудзіў праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну 50 базавых велічыняў штрафу (1350 рублёў), нібыта за парушэнне самаізаліцыі па артыкуле 23.4 КаАП РБ.

26 кастрычніка з самай раніцы і да позняга вечара ў Мінску праходзілі акцыі пратэсту, звязаныя са сканчэннем "народнага ультыматуму". Сілавікі ж імкнуліся падавіць усе вулічныя пратэстныя актыўнасці рознымі спосабамі: разгонам дэманстрантаў, жорсткімі затрымання, выкарыстаннем спецсродкаў, у тым ліку, светлашумавых гранат. У той дзень у Мінску было затрымана каля 500 чалавек. Раніцай 26 кастрычніка быў затрыманы падчас разгону Ланцуга салідарнасці ў Шабанах 35-гадовы Андрэй Латышонак. Па стандартным наборы артыкулаў КаАП – 23.34 і 23.4 – яго асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Тыдзень арышту ён адбываў у жодзінскім ізалятары, пасля якога ў яго пацвердзіўся COVID-19. Андрэй распавёў "Вясне" пра сфабрыкаваныя аднолькавыя пратаколы на ўсіх затрыманых раніцай 26 кастрычніка, як выйшаў з жодзінскага ізалятара з каранавірусам і пра тое, што яму і яго сукамернікам яшчэ давялося перажыць за гэтыя 10 сутак.

Георгій Васіленка і Леанід Судаленка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 26 лістапада вынесены прысуд  прадпрымальніку Андрэю ВасіленкуЕн абвінавачваўся па  крымінальнай справе аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга, па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства).

Вынікам дыскусіі "Правы адвакатаў: беларускі сцэнар", якая прайшла ў онлайн-фармаце 14 лістапада, стала адкрытая рэзалюцыя, якая змяшчае заклік перашкодзіць парушэнню правоў адвакатаў у Беларусі. Рэзалюцыя звернутая да ўладаў Беларусі, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Спецыяльнага дакладчыка ААН, Арганізацыі па забеспячэнні бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе і да сусветнай супольнасці ў цэлым.

12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак розных вузаў Беларусі (ці тыя, каго ўжо паспелі адлічыць пасля восеньскіх акцый пратэсту). Ім прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу, яны прызнаныя палітвязнямі. Пра ўсіх іх і кожнага з іх – гэты тэкст. Студэнт чацвёртага курсу факультэта міжкультурных камунікацый МДЛУ.

Затрыманне каля КДБ 28 ліпеня. Фота TUT.BY У аўторак, 24 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.