Суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня распачаў разгляд крымінальнай справы за нанясення надпіса "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. На лаве падсудных — палітычныя зняволеныя Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка, а таксама Уладзіслаў Гуліс. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 218 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя суда Фрунзенскага раену Юлія Крэпская. Пацярпелым па справе прызнаны "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама", шкода нанесеным надпісам ацэнена ў 10 182 рубля 52 капейкі.  Усе абвінавачаныя ўтрымліваюцца пад вартай з 22 кастрычніка.

КАРТКА ПРАЦЭСА Суд: Фрунзенскага раёна Мінска

Марш суседзяў, 29 лістапада. Фота: Белсат У нядзелю, 29 лістапада, у Беларусі працягваюцца традыцыйныя акцыі пратэсту: на сёння анансаваны Марш суседзяў.

Мікалай Папека. Паэта і пчаляра з Пружанаў Мікалая Папеку абвінавачваюць па арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Стала вядома, што яго вінавацяць ва ўдзеле ў карагодзе на вуліцах у Берасці, які рабілі пратэстоўцы 13 верасня. Сваю віну Мікалай Папека не прызнае і патрабуе перакласці ўсе дакументы справы на беларускую мову, паведамляе тэлеграм-канал binklbinkl

Андрэй Цімафеенка ў судзе. Фота: TUT.BY У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да віцябляніна Андрэя Цімафеенкі. 46-гадовага мужчыну вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС падчас «Маршу еднасці» 6 верасня (ч.1 арт. 366 КК РБ - гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Ян Салановіч Беларускія праваабаронцы прызналі 21-гадовага студэнта БДУІР Яна Салановіча палітзняволеным: ён бесперапынна знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна месяц. У мінулую пятніцу над ім прайшоў шосты суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – агулам хлопцу прысудзілі ўжо 86 сутак. Яго мама Вольга Салановіч ўпэўненая, што гэта яшчэ не канец: па яе інфармацыі, на сына складзена яшчэ некалькі пратаколаў. У інтэрв'ю «Вясне» яна распавяла аб захапленнях сына і сваім чаканні.

У СІЗА№6 горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму ўжо не хапае месца на Акрэсціна і ў ІЧУ Жодзіна. Перавозяць іх па чацвяргах, без папярэджання. Чацвер для ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна — гэта адзіны дзень перадач. Туды едуць сваякі, часта з іншых гарадоў, каб паспець перадаць перадачу — але раптам выязджаюць аўтазакі, і затрыманых вязуць у Баранавічы. Сваякам даводзілася ехаць услед за імі — бо да 29 кастрычніка ў СІЗА№6 чацвер быў таксама адзіным днём перадач (з трэцяга лістапада —па аўторках).

Паседжанне ў судзе Фрунзенскага раёна. Першага снежня  суды ў Мінску і ў іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах Беларусі.

Аляксандр Ктрыленка ў судзе. Фота: "Віцебская вясна". 30 лістапада ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага праграміста Аляксандара Кірыленкі. Яму інкрымінуюць дзеянні паводле арт. 364 КК (Гвалт або пагроза ўчынення гвалту да супрацоўніка МУС). Максімум, які прадугледжвае артыкул, – 6 гадоў пазбаўлення волі. Справу разбірае суддзя Іна Грабоўская.