- Катэгорыя: Вясна
Другога снежня "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхару Віцебска, праграмісту Аляксандру Кірыленку, які падчас шэсця 6 верасня ў бараніў жанчыну, прысудзілі 3 снежня два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна горада Мінска пачаўся працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да Наталлі Хершэ па частцы 2 артыкула 363 (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). 51-гадовую жанчыну абвінавачваюць у тым, што пры аказанні супраціву пры затрыманні на жаночым маршы 19 верасня яна сарвала маску амапаўцу і падрапала яго. Пацярпелы — 22-гадовы Сяргей Кончык, супрацоўнік АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Суддзя — Сяргей Шаціла.
- Катэгорыя: Вясна
Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да чацвярых работнікаў ААТ "БМЗ-кіруючая кампанія холдынгу "БМК".
- Катэгорыя: Вясна
У чацвер, трэцяга снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. На лаве падсудных — палітычныя зняволеныя Дзяніс Граханаў, Ігар Самусенка і Уладзіслаў Гуліс. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 218 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. У першы дзень судовага паседжання пацярпелы "Гаррамаўтадар" знізіў суму нанесенай шкоды амаль у 40 разоў. Негледзячы на тое, што цяпер адсутнічае склад злачынства па арт. 218 КК, бо сума шкоды не перавышае 250 базавых велічыняў, абвінавачванні з палітвязняў не былі сняты. 1 снежня быў дапытаны палітвязень Дзяніс Граханаў, які заявіў, што не лічыць свой учынак хуліганствам, а надпіс "Не забудзем"— цынічным. Сёння ў судзе дапытваюцца палітвязні Ігар Самусенка і Уладзіслаў Гуліс. "Вясна" працягвае сачыць за гэтым працэсам. Справу разглядае суддзя суда Фрунзенскага раену Юлія Крэпская. Пацярпелым па справе прызнаны "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама", шкода нанесеным надпісам ацэнена ў 10 182 рубля 52 капейкі. Але прадстаўнік пазоўніка на пачатку суда заявіў, што рэальная сума шкоды склала 255 рубля 99 капеек, а першапачаткова заяўленая сума шкоды — арыентовачная.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 3 снежня аштрафаваў 25-гадовага мінчука Германа Кузняцова на 200 базавых велічыняў (5400 рублей) па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне "цынічных надпісаў" на сцяне дома па вуліцы Герояў 120-й дывізіі, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПа і на трансфарматарнай будцы недалёка ад базы АМАПа. "Вясна" распавядае пра крымінальную справу мінчука. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч. Пацярпелымі па справе прызнаныя РУП Мінскэнерга і ГУУС Мінгарвыканкама, якія ацанілі маёмасную шкоду амаль у 260 рублёў. Такая сума ставілася ў віну хлопцу. Кузняцоў ўжо аплаціў усю суму шкоды. Аднак пазней гэтая сума была зменшана.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. На лаве падсудных — палітычныя зняволеныя Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка, а таксама Уладзіслаў Гуліс. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 218 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя суда Фрунзенскага раену Юлія Крэпская. Пацярпелым па справе прызнаны "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама", шкода нанесеным надпісам ацэнена ў 10 182 рубля 52 капейкі. Але прадстаўнік пазоўніка на пачатку суда заявіў, што рэальная сума шкоды склала 255 рубля 99 капеек, а першапачаткова заяўленая сума шкоды — арыентовачная. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і вядзе анлайн з залі суда. Усе абвінавачаныя ўтрымліваюцца пад вартай з 22 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Салігорскага раёна Руслан Акостка стаў вядомым пасля таго, як 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён адзначыў акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гародні 2 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Сяргея Рымшу. Яго абвінавачваюць адразу па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).