Затрыманне ў Мінску. Фота БелаПАН У панядзелак і аўторак 7-8 снежня ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Сёмага снежня на Маршы сталых людзей затрымалі журналістаў Белсату Любоў Лунёву і аператара Івана Куракевіча.Таксама былі затрыманыя Валянціна Хілюціч, Сафія Мінько (1939 г.н.), Зінаіда Раманенка (1949 г.н.)

Увечары Любоў Лунёву хуткая дапамога забрала з Акрэсціна. 

Затрыманы Іван Шэшко — адміністратар аднаго з тэлеграм-каналаў.

Баранавічы

Сёмага снежня ў Баранавічах супрацоўнікі ГУБАЗІК затрымалі мінімум пяць чалавек, сярод якіх Уладзімір Ланкевіч. З часткай затрыманых праводзілі следчыя дзеянні па артыкуле 309 Крымінальнага кодэкса. Таксама ў ГУУС выкліканы Дзмітры Баніт: у адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу за абразу ў адным з раённых чатаў. 

Наваградак

У Наваградку сёмага снежня да суда па артыкулах 23.5 і 17.1 КаАП за абразу затрыманы Віктар Малежык

Наваполацк

У Наваполацку сёмага снежня затрыманы Аляксей Рамбальскі.

Крыніца: Затрыманні журналістаў і сталых людзей. Пераслед у Беларусі працягваецца 7-8 снежня