- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі. Грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ігара Канапайку абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 339 (Хуліганства) і артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
- Катэгорыя: Вясна
8 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні прайшло чарговае паседжанне па так званай "справе пяці", паведамляе "Гарадзенская Вясна". Праўда, на лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі. Аляксандар Якубоўскі знік і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатырох - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. Усіх вінавацяць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска раніцай 9 лютага пачаўся працэс над кіраўніком Ruin Bar ОК16 і валанцёрам выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявонам Халатранам.
- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла заяву, у якой яна асуджае “адвольнае затрыманне і судовы пераслед Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы”, паколькі іх мэтай з’яўляецца “пакаранне за законную праваабарончую дзейнасць”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Смалявіцкага раёна 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Дзявятага лютага суд Фрунзенскага раёна агучыў прысуд 30-гадоваму палітвязню Арцёму Саўчуку. Яго прызналі вінаватым па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазоў "Мінсктранса " будзе выдзелены ў асобную грамадзянскую вытворчасць.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Жлобінскага раёна 8 лютага працягвае разглядаць крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Жлобінскага раёна 8 лютага працягвае разглядаць крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі ў панядзелак 8 лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені і лютым грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.