5 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Віталь Прохараў. Фота: "Гомельская вясна". Суд Жлобінскага раёна 8 лютага працягвае разглядаць крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 8 лютага 2021 года

Арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Алега Граблеўскага і хатнім арыштам Сяргея Драздоўскага, а таксама жорсткім абыходжаннем з імі падчас допыту, паколькі лічыць, што іх пераслед звязаны выключна з іх працай па абароне і прасоўванні правоў чалавека ў Беларусі.

Сцяпан Чыкілёў. Фота RFERL Суддзя Фрунзенскага суду сталіцы Натальля Бугук 5 лютага вынесла прысуд інжынэру-праграмісту Сцяпану Чыкілёву, якога 15 лістапада збіў міліцэйскі бус на сустрэчнай паласе, паведамляе "Радыё Свабода". Хлопца абвінавачвалі ў злосным хуліганстве (арт. 339 КК), нібыта ён пашкодзіў бусы сілавікоў.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 8 лютага працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. На першы дзень суда з'явіліся толькі двое — Уладзімір Казлоўскі і Александр Хваленя, на наступны дзень планаваўся іх допыт. Але на суд яны не з'явіліся па прычыне таго, што яны "задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку ў сувязі з Хрышчэннем". Яшчэ двое пацярпелых амапаўцаў не з'явіліся на суд пра прычыне сесіі і хвароы. У судзе абвясцілі перапынак для забяспячэння яўкі ўсіх чатырох пацярпелых міліцыянтаў. Але і на трэцяе судовае паседжанне яны не з'явіліся. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судом. Нагадаем, Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны па ўсіх эпізодах.

Надпісы, зробленыя мінчуком 6 кастрычніка. Фота: прэс-служба МУС 3 снежня суд Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў 25-гадовага менчука Германа Кузняцова на 200 базавых велічынь (5400 рублёў) паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне "цынічных надпісаў" на сцяне дома на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПу і на трансфарматарнай падстанцыі недалёка ад базы АМАПу. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Германа Кузняцова і прыйшлі да наступных высноў.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 8 лютага пачынаецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхарара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 кастрычніка мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, які правакавалі яго на падобныя дзеянні.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 8 лютага пачынаецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхарара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 кастрычніка мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, які правакавалі яго на падобныя дзеянні.

Ілюстрацыйнае фота 8 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.