Аляксей Лапа ў судзе (злева). Фота: гарадзенская Вясна. Пасля доўгага перапынку ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага аднавіўся  разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Людміла Казак. Фота tut.by ПЦ “Вясна” раней звяртаў увагу на анонс Мінюстам расправы над адвакатамі, якія публічна выказваюцца ў сродках масавай інфармацыі. Як стала вядома праваабаронцам, на 19 лютага прызначана паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, на якім запланаваны разгляд пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці абаронцы палітзняволенай Марыі Калеснікавай адвакаткі Людмілы Казак.

Яўген Зялкоўскі. Фота: Моцныя навіны. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 11 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных  – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі.  Яго вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве па ч.3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год.

Аляксандр Кісялёў у судзе. У судзе Жлобінскага раёна 10 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Крысціна Палтавец і Андрэй Апанасовіч. Фота "Гарадзенская вясна". 11 лютага ў судзе Гарадзенскага раёну прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля  Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін у судзе. Фота "Наша Ніва" 11 лютага пачаўся суд над брэсцкімі блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым. Але іх судзяць не ў Брэсце і нават не ў Брэсцкай вобласці. Справу разглядае суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. Рэпартаж с закрытага пасяджэння зрабіла "Наша Ніва".

Дзясятага лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 11 лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені і лютым грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.

У судзе над палітвязням Аляксандрам Кісялёвым. У судзе Жлобінскага раёна 11 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Следчыя, пракуроры і суды працуюць "дзясяткамі": крымінальныя справы размеркавалі па дзесяць чалавек. Першы працэс ужо цягнецца амаль месяц, яшчэ адну "партую" плануюць судзіць ужо 15 лютага, днямі двух абвінавачаных па гэтай справе змясцілі ў СІЗА — "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра "справу карагодаў" на дадзены момант. Гэтую крымінальную справу разглядае суд Ленінскага раёна Брэста. Першы працэс пачаўся 20 студзеня. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. На лаве падсудных дзесяць чалавек, сярод якіх і палітзняволеная Марына Глазава, якая пасля двух месяцаў у СІЗА была пераведзена пад хатні арышт. Таксама на лаве падсудных – Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Каўпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін, Максім Жараў, Марына Глазава, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук і Марына Сірацан.