Дзмітрый Цімашэнка ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" Як паведамляе “Гомельская Вясна”, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс па арт. 364 Крымінальнага кодэкса – “Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС”. На лаве падсудных - 22-гадовы Дзмітрый Цімашэнка.

Швейцарскія дэпутаты дэманструюць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, якіх яны "ўсынавілі" ў межах кампаніі #WeStandBYyou У адкрытым лісце, апублікаваным напярэдадні запланаванага на 16 лютага разгляду апеляцыйнай скаргі Наталлі Хершэ, 86 дэпутатаў парламента Швейцарыі звяртаюцца да міністра замежных справаў Беларусі і патрабуюць вызвалення грамадзянкі Швейцарыі, а таксама больш чым 240 іншых палітзняволеных у Беларусі.

Андрэй Апанасовіч і Крысціна Палтавец. Фота: Гарадзенская вясна У судзе Гарадзенскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча. Абодвух вінавацяць паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Ілля Толкач. Фота РИА Новости, Ілля Піталёў Суд Маскоўскага раёна г. Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Іллі Толкача, якога вінавацяць у актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Спецтранспарт міліцыі, які прыехаў пад дом Дзяніса Шылянка ў Рэчыцы. Фота "Палеская Вясна" 11 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 11 лютага ў 10.00 павінен быў пачацца запланаваны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Антона Бяленскага. Але ён не пачаўся. Суд Маскоўскага раёна Мінска.Ілюстрацыйнае фота.

Іван Вярбіцкі. Фота: "Рэгіянальная газета". У суддзе  Смаргонскага раёна 10 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай  на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага. Яго вінавацяць адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў.

Суд Ленінскага раёна 10 лютага асудзіў на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча. Яго абвінавацілі ва ўзвядзенні барыкад з дапамогай жалезнай агароджы ў ноч з 10 на 11 жніўня каля ст. м. "Пушкінская", дзе тады загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі. Асноўны доказ віны Рамана — адна фатаграфія з яго тэлефона. Віну палітвязень не прызнаў, ён растлумачыў на судзе, што прыбіраў агароджу з дарогі, каб вызваліць праход і прайсці ў госці да цёткі. Увесь суд над праграмістам заняў толькі тры гадзіны. Прысуд вынесла суддзя Таццяна Шоцік. "Вясна" назірала за гэтым працэсам і распавядае яго акалічнасці. Згодна абвінавачванню, Раман Канановіч "9 жніўня і ў наступныя дні прыняў удзел у загадзя спланаваных масавых беспарадках у Мінску, якія выявіліся ў непасрэдным здзяйсненні пагромаў, супраціву прадстаўнікам улады, супрацоўнікам ОУС у форменным абмундзіраванні".  У выстаўленым Канановічу абвінавачванні гаворыцца, што ён "10 жніўня, быдучы дасведчаным з розных крыніц аб планаваных супрацьпраўных дзеяннях, прыбыў на ўчастак мясцовасці па адрасу на Прытыцкага, 32-28, для выражэння незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэстаў праз дэструктыўную дзейнасць, накіраваную, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, прыняў актыўны ўдзел у сумесных дзеяннях натоўпу, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Вадзім Цыкуноў размаўляе з адвакаткай. Фота "Гомельская Вясна" У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс па ч. 3 арт. 339 КК “Хуліганства” і ч. 2 арт. 295-3 КК "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" супраць Вадзіма Цыкунова, піша "Гомельская Вясна". 

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 10 лютага 2021 г.