У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі. Грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ігара Канапайку абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 339 (Хуліганства) і артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
Справу разглядае суддзя Алена Бушава, дзяржабвінаваўца – пракурор Грэская.
Пацярпелая па справе – прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.
Ігар Канапайка мае від на жыхарства ў Беларусі, ваенны пенсіянер.
З матэрыялаў следства вядома, што днём 13 лістапада 2020 года 55-гадовы мужчына зайшоў у пад'езд аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне Мінска і з хуліганскіх памкненняў заліў мантажнай пенай ўваходныя дзверы кватэры супрацоўніка органаў унутраных спраў. Таксама ён запеніў механізм замка дзвярэй і паштовую скрыню.
Акрамя таго, як сцвярджае Следчы камітэт, на паштовай скрыні абвінавачаны напісаў фразу, якая публічна абражае супрацоўніцу міліцыі ў сувязі з выкананнем ёю службовых абавязкаў і схаваўся з месца здарэння.
Незадоўга да таго, што адбылося, адрас, кантактныя дадзеныя, пасада і месца працы супрацоўніцы былі размешчаны ў адным з дэструктыўных Telegram-каналаў.
Канапайка быў затрыманы 27 лістапада і змешчаны пад варту.
Сёння на судзе Таццяна Абозная заявіла хадайніцтва аб разглядзе крымінальнай справы ў закрытым судовым пасяджэнні, бо баіцца за сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх.
Дзяржабвінавачанне падтрымала хадайніцтва, абаронца і абвінавачаны пярэчылі.
Хадайніцтва судом адхіленае.
У судовым следстве ўстаноўлена, што днём 13 лістапада 2020 года Ігар Капанайка зайшоў у пад'езд дома па вуліцы Налібоцкай і наўмысна, з хуліганскіх памкненняў, заліў мантажнай пенай уваходныя дзверы кватэры, запеніў механізм замка дзвярэй, тым самым пашкодзіўшы яго. Таксама з выкарыстаннем фарбавальніка чорнага колеру нанёс на паштовую скрыню пацярпелай надпіс "Мент-забойца". І запеніў скрыню. Гэтымі дзеяннямі падарваў прэстыж супрацоўніка міліцыі.
Сваю віну абвінавачваны віну прызнаў і раскаяўся ў здзейсненым.
Допыт пацярпелай Таццяны Абознай
12 снежня ў дэструктыўных тэлеграм-каналах былі размешчаныя асабістыя звесткі супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС, у тым ліку і пацярпелай. На наступны дзень размясцілі хатнія адрасы. Пачалі паступаць званкі,у асноўным з замежных тэлефонаў з пагрозамі.
“На наступны дзень, зайшоўшы ў дамавы чат, убачыла фота сваёй скрыні з надпісам "Мент-забойца". І скрыня была запененая. Яшчэ былі запененыя дзверы. Перажывала, што з бацькамі і дзіцем. Яму няма 3-х гадоў і ў яго інваліднасць. Бацька таксама інвалід 2 групы. Звязалася з мамай, яе дома не было”.
Затым была выклікана следча-аператыўная група. Дзверы атрымалася адкрыць толькі праз 10 хвілін. Знутры дзверы было адкрыць наогул мне рэальна. Ніжні замок перастаў працаваць, верхні з цяжкасцю.
Абозная кажа, што суседзі перасталі з ёй вітацца, заходзіць разам у ліфт. Дзіця прыйшлося вывесці з Мінска, а яму патрэбен пастаянны догляд.
"З-за надпісу было маральна вельмі непрыемна, паколькі ніколі нікому нічога дрэннага не зрабіла. "Для мяне гэта быў плявок у твар".
Тацянна Абозная заявіла грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 тысяч рублёў, а таксама пазоў аб пакрыцці матэрыяльнай шкоды - 425 рублёў (125 - замена замка, 300 - ацэнка пашкоджанняў скрынкі).
Абвінавачаны з пазовам не згодны. Кажа, незразумела адкуль такія сумы.
“А вы пастаўце сябе на маё месца, калі вам так запеняць дзверы.
Рэпліка з залы: "А вы сябе на месца Рамана Бандарэнкі пастаўце".
Суддзя выдаліла гэтага хлопца з залы.
Допыт Ігара Канапайкі
Кажа, што прачытаў на TUT.BY артыкул з каментарамі Абознай пра смерць Рамана Бандарэнкі, што ў яго ў крыві быў знойдзены алкаголь. Яго абурыла гэтая грубая хлусня, быў на эмоцыях.
Будзе дапоўнена.
Крыніца: Судзяць ваеннага пенсіянера, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі і абразіў яе