Вадзім Цыкуноў размаўляе з адвакаткай. Фота "Гомельская Вясна" У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс па ч. 3 арт. 339 КК “Хуліганства” і ч. 2 арт. 295-3 КК "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" супраць Вадзіма Цыкунова, піша "Гомельская Вясна". 

Справу вядзе суддзя Яўген Шаршнёў.

Па версіі абвінавачвання, 25 кастрычніка 2020 года Вадзім Цыкуноў вырабіў два “кактэйля” Молатава і шпурлянуў у “Табакерку” па вуліцы Алімпійская, чым прычыніў шкоду ў памеры 26 руб. Матыў яго ўчынку - палітычная варожасць.

Віну Вадзім Цыкуноў прызнае часткова: прывёз з дачы ўспламяняючую вадкасць. Паказанні будзе даваць толькі пасля допыту сведкаў. Таму ў судзе быў аб'яўлены перапынак. 

Працяг працэсу адбудзецца 15 лютага ў 14.30

Крыніца: Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым