Спецтранспарт міліцыі, які прыехаў пад дом Дзяніса Шылянка ў Рэчыцы. Фота "Палеская Вясна" 11 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Рэчыца

У Рэчыцы міліцыянты ламаюць дзверы ў кватэру прадпрымальніка і актывіста Дзяніса Шылянка, паведамляе "Палеская Вясна".

Ад самай раніцы пад домам, у якім жыве прадпрымальнік, знаходзіліся міліцыянты. Яны патрабавалі ўпусціць іх у кватэру і пагражалі, што будуць рэзаць дзверы. Пры гэтым нейкіх уцямных падставаў для пранікнення ў жытло не прад’яўлялі.

Магілёў

Як паведамляе телеграм-канал MAYDAY, затрыманая супрацоўніца Магілёўскага драмтэатра Вольга Семчанка. Яе забралі сёння раніцай прама з працоўнага месца. Дакладная прычына затрымання невядомая, аднак ёсць здагадка, што з-за выцінанак на вокнах.

Інфармацыя дапаўняецца

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу 11 лютага