Падзеі ў Пінску вечарам 9 жніўня. Фота з сайта TUT.BY Валянцін Васільевіч Колб знаходзіўся ў статусе падазраванага і пад падпіскай аб нявыездзе па так званай справе "Пінскай бойні" - сутыкненні ўдзельнікаў мітынгу і міліцыі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня ў Пінску.

Следчы камітэт і Генпракуратура рапартуюць аб тым, што лік “пратэстных” крымінальных спраў ідзе на тысячы – такога масштаба рэпрэсій наша краіна ня ведала з часоў Сталіна. Як адзначаюць праваабаронцы, масштаб рэпрэсій у дачыненні да беларускіх грамадзян немагчыма ні з чым параўнаць: калі ўзгадаць гісторыю Беларусі часоў СССР, то ў нас па антысавецкіх артыкулах у 60-80-я гады судзілі звычайна ад аднаго да трох чалавек штогод. “Вясна” адзначае небывалую тэндэнцыю: штомесяц судовы канвеер асуджае не менш за сто чалавек па палітычных справах сябраў і валанцёраў выбарчых штабоў, удзельнікаў маніфестацыяў супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і катаванняў затрыманых за рэалізацыю сваіх фундаментальных правоў.

25-гадовы жыхар Гомеля Аляксандр Віхор памёр у ноч з 11 на 12 жніўня ў рэанімацыі туберкулезнай бальніцы Гомеля, куды яго прывезлі з СІЗА пасля неаднаразовых збіванняў увечары пасля затрымання. Следчы адразу заявіў бацькам, што ў іх сына была перадазіроўка наркотыкамі, хоць потым іншы следчы папрасіў прабачэння за гэтыя словы — у афіцыйнай экспертызе напісана, што ні алкаголю, ні наркотыкаў у крыві Сашы не было. 16 лютага Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці паведаміла, што прычына смерці гамяльчука — "захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія раптам абвастрыліся". На гэтай падставе СК адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Віхора. Таксама заяўляецца, што ў сувязі са смерцю Аляксандра "ў чыіх-небудзь дзеяннях не было ўстаноўлена ніякага злачынства". Паведамляецца, што падчас праверкі следчыя ўзялі тлумачэнні ў 90 чалавек, уключаючы відавочцаў затрымання гамяльчука, а таксама якія знаходзіліся з ім у СІЗА і АУС, работнікаў суда і ўстановаў аховы здароўя. Вывучаныя і відэазапісы, дзе зафіксаваныя падзеі з удзелам хлопца. Праведзена 18 розных экспертыз, а таксама іншыя мерапрыемствы для ўстанаўлення абставінаў здарэння.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 29.03.2021

Аляксандр Патаповіч перад пачаткам судовага працэсу. У судзе Ваўкавыскага раёна 29 сакавіка нарэшце вынесены прысуд  па крымінальнай справе Аляксандра Патаповіча, якога вінавацілі па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Уладзімір Кацора. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Праз сіта штодзённых допытаў у Следчым камітэце па справе Праваабарончага цэнтру “Вясна” прайшлі дзесяткі сябраў арганізацыі, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Юрысты і аналітыкі “Вясны” падрыхтавалі і апублікавалі чарговы даклад “Палітычна матываваныя адміністратыўныя працэсы: стандарты і рэальнасць у сучаснай Беларусі”.

Ілюстрацыйнае фота з відэа МУС. У судзе Маскоўскага раёна Берасця 29 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы за развешванне пудзілаў (манекенаў) у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Фота: "Рэгіянальная газета" Суд Маладзечанскага раёна працягвае разглядаць справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Яе ўзбудзілі супраць шасці маладзечанцаў, якія 21 лістапада перакрылі дарогу ў горадзе на некалькі хвілін.

Менск, 25 сакавіка. Фота: "Радыё Свабода" Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 сакавіка ў Дзень волі пільна сочыць за грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні, "прафілактычныя гутаркі", ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.