- Катэгорыя: Вясна
Другога красавіка Заводзскі суд Менска вынес прысуд 26-гадоваму палітвязню Ігару Рудчыку. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 2 красавіка абвясціў прысуд па крымінальнай справе чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома “Белсату”, дырэктару школы пры незарэгістраваным Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай, а таксама журналісту Андрэю Пачобуту прад’явілі абвінавачванне па частцы 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса РБ – Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб. Абодвум пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Справа “белых стужак”: гарадзенцу пагражае два гады калоніі за агрэсію да прадстаўніцы "Антывандала"
- Катэгорыя: Вясна
У Кастрычніцкім судзе Гародні будзе 2 красавіка будзе вынесены прысуд па справе гарадзенца Вадзіма Плаўскага, якога абвінавачваюць у халіганстве па ч.1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 1 красавіка пасля некалькіх пераносаў працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Дзяўчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - удзел у масавых беспарадках.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва дзяржабвінаваўца запытаў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для блогераў з Берасця Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Пра гэта "Медиазоне" паведаміла адвакат Пятрухіна Ірына Точкар.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Берасця 1 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе за вывешванне у абласным цэнтры пудзіла (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Пружанскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Людмілы Карасоўскай, якую абвінавачвалі ў абразе супрацоўніка міліцыі Дзмітрыя Казарэнкі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 31 сакавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Вікторыі і Анастасіі Міронцавых, якіх абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС (арт. 364 КК). Вікторыя Міронцава таксама абвінавачвалася па ч. 1 арт. 363 КК - "Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак".