- Катэгорыя: Вясна
Следства па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да праваабаронцы "Вясны" з Гомеля Леаніда Судаленкі па арт. 342 Крыминальнага кодэксу, працягнута да 18 траўня. Пра гэта ён паведаміў у адным са сваіх лістоў на волю.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
42,5% усіх прысудаў па “палітычных” 342 і 364 артыкулах Крымінальнага кодэкса ў Гомельскай вобласці агучаныя ў Жлобіне. Усяго вынесена 17 прысудаў мужчынам, 13 з іх – палітвязні – горад усё мацней сцягвае пятлю на шыях сваіх жыхароў. Некаторыя з іх бачаць прычыну ў буйных страйках на БМЗ, некаторыя – у пільных адказных адносінах да сваёй справы мясцовых супрацоўнікаў ворганаў і іх спробе запужаць астатніх жыхароў паўднёвага гораду. Але сёння – аповед не пра метады і страх, а пра тых, хто трапіў у гэтую “варанку”, але застаўся моцным: гісторыі трох жлобінскіх сямей – у артыкуле “Вясны”. Тры маці распавядаюць нам, як апекаваць сына з разумовай адсталасцю, калі ён у турме; як проафесійна абараняць сына ў судзе; як клапаціцца пра непаўнагадовага сына за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” сумесна з валанцёрамі працягваюць адсочваць палітычна матываваныя крымінальныя працэсы. Дынаміка па такіх справах сведчыць аб тым, што суды па-ранейшаму выносяць дэманстратыўна суровыя па відах і жорсткія па памеры пакарання прысуды. Гэта сведчыць аб тым, што ўлады выкарыстоўваюць палітычныя рэпрэсіі ў якасці асноўнага інструмента для падаўлення любых спробаў праявы нязгоды з нелегітымнай уладай і застрашвання грамадства ў рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў. Праваабаронцы "Вясны" падвялі прамежкавыя вынікі маніторынгу крымінальных спраў, па якіх у лютым былі вынесеныя прысуды. Якія тэндэнцыі адзначаюць аналітыкі і да якіх высноў прыйшлі - ў нашым матэрыяле.
- Катэгорыя: Вясна
Самотную вестку паведаміў 31 сакавіка сайт супольнасці Святога Эгідзія: у Італіі пайшла з жыцця вялікая абаліцыяністка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце і шматгадовая сяброўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова.
- Катэгорыя: Вясна
Самотную вестку паведаміў 31 сакавіка сайт супольнасці Святога Эгідзія: у Італіі пайшла з жыцця вялікая абаліцыяністка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце і шматгадовая сяброўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова.
- Катэгорыя: Вясна
Самотную вестку паведаміў 31 сакавіка сайт супольнасці Святога Эгідзія: у Італіі пайшла з жыцця вялікая абаліцыянстка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце і шматгадовая сяброўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова.
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ і дагэтуль працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
38-гадовую маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар са Ждановіч затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка. Дома правялі ператрус, пасля якога забралі і саму Вольгу. У той жа вечар каля 23:00 затрымалі яе мужа Сяргея Ганкевіча, калі яго выклікалі ў міліцыю на «допыт». На наступны дзень у межах крымінальнай справы Вольгу змясцілі ў СІЗА-1, а Сяргея арыштавалі па арт. 24.23 КаАП на 10 сутак нібыта за вывешаны сцяг на акне. Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама паведаміла, што жанчыну затрымалі «за актыўную пратэстную дзейнасць». 29 сакавіка Вользе прад'явілі абвінавачванне — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем" (артыкул 361-1 КК). Гэты артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў. 31 сакавіка суд Партызанскага раёна адхіліў скаргу адваката Вольгі на пастанову аб ужыванні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Яна застаецца ў мінскім СІЗА №1 на Валадарскага. Вольга не прызнае сваёй віны і адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам. Жанчына не губляе аптымізму, піша сваім дзецям і маці вялікія лісты на беларускай мове, у якіх распавядае пра быт у камеры, пра свае планы на Вялікдзень і дзеліцца сваім патрэтам з турмы аўтарства палітзняволенай студэнткі Касі Будзько. “Вясна” публікуе вытрымкі з лістоў Вольгі Залатар. Нагадваем храналогію пераследу сям'і Ганкевіча і Залатар:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых.