Сумесная заява беларускага праваабарончага супольнасці Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты прадстаўнікоў "Саюза палякаў Беларусі" Анжаліку Борыс, Андрэя Пачобута, Марыю Цішкоўскую, Ганну Панішаву, Ірэну Бярнацкую, а таксама спыніць ціск і запалохванне ў дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота. У судзе Маскоўскага раёна Мінска 30 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу.

Фота: "Рэгіянальная газета" Суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Яе ўзбудзілі супраць шасці маладзечанцаў, якія 21 лістапада перакрылі дарогу ў горадзе на некалькі хвілін.

Раман Дворкін пасля суда. Фота spring96.org У судзе Фрунзенскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Рамана Дворкіна. Мужчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Ілюстрацыйнае фота 30 сакавіка 2021 года на партале parvo.by была апублікаваная пастанова Савета міністраў "Аб устанаўленні нормаў харчавання і нормаў забеспячэння сродкамі асабістай гігіены асобных катэгорый грамадзян".

Фота з onliner.by 31 сакавіка ў судзе Заводскага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага Юрыя Сяргея і 37-гадовага Кірыла Казея, абвінавачаных па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 339 КК), падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 218 КК), незаконнае захоўванне боепрыпасаў (ч. 3 арт. 295 КК). Суддзя Анжэла Касцюкевіч агучыла наступныя прысуды: Кірылу Казею - 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юрыю Сяргею - 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Напярэдадні пракурор запрасіла менавіта такое пакаранне. Таксама абвінавачаныя мусяць сплаціць па 150 базавых велічынь штрафу.

Масавыя пратэсты каля ГЦ "Рыга" ў Мінску, 10 жніўня 2020 года / Еўрарадыё 30 сакавіка Заводзскі суд Менска пачаў разглядаць справу ў дачыненні да 26-гадовага палітвязня Ігара Рудчыка, якога абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

У судзе Пружанскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Людмілы Карасоўскай, якую абвінавачвалі ў абразе супрацоўніка міліцыі Дзмітрыя Казарэнкі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае старшыня суда Вадзім Мазоль. Дзяржабвінаваўца - памочніца пракурора Пружанскага раёна Вераніка Манец.

Заключэнне групы аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Андрэя Царонка, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткамі 1 і 2 арт. 339 і арт. 364 КК, у межах кампаніі праваабаронцаў па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з выбарчай кампаніі па выбырам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 г. і пратэстамі супраць фальсіфікацыяў вынікаў галасавання. Даведка: Андрэй Царонак асуджаны 24 снежня 2020 г. судом Фрунзенскага раёна г. Мінска да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 4 гады ва ўмовах папраўчай калоніі агульнага рэжыму за гвалт у дачыненні інспектараў ДАІ і хуліганства (пашкоджанне службовых аўтамабіляў).

Леанід Дубаносаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя Аб затрыманні 51-гадовага жыхара Мікашэвіч Лунінецкага раёна паведаміла прэс-служба МУС 30 сакавіка. Нібыта, мужчына заклікаў паліць супрацоўнікаў міліцыі, піша “Першы Рэгіён”.