Кірыл Паўлавец у судзе. У судзе Савецкага раёна Мінска 2 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне паарт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Вікторыя і Анастасія Міронцавы. Фота TUT.BY У судзе Савецкага раёна Мінска 31 сакавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Вікторыі і Анастасіі Міронцавых, якіх абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС (арт. 364 КК). Вікторыя Міронцава таксама абвінавачвалася па ч. 1 арт. 363 КК - "Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак".

Палітзняволеная Наталля Херше адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №4 горада Гомеля. Яна ўжо прайшла абавязковы каранцін, а цяпер пачала працу. "Спачатку Наталля працавала "на машыне", — распавёў "Вясне" брат Наталлі Генадзь. — Потым яе перавялі абрэзальшчыцай нітак. Яна прасіла дазволіць ёй працаваць у красоўках — бо там гэта забаронена. На працу не скардзіцца, хоць "на машыне" ёй было больш прыемна працаваць. Акрамя таго, яна прымала таблеткі пасля выхаду з галадоўкі, цяпер ужо скончыла. Стан здароўя цярпімы.

Эксперты ААН па правах чалавека* заклікалі Беларусь пакласці канец практыцы празмернага прымянення сілы, арыштаў, адвольных затрыманняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў і ажыццяўлення рэпрэсій, накіраваных супраць журналістаў і супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі.

Вадзім Плаўскі. Скрыншот з відэа. У Кастрычніцкім судзе Гародні будзе 2 красавіка будзе вынесены прысуд па справе гарадзенца Вадзіма Плаўскага, якога абвінавачваюць у хуліганстве па ч.1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.

Ілюстрацыйнае фота. На працягу апошніх трох дзён ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над затрыманымі на акцыях грамадзянах, а таксама за нацыянальную сімволіку ў вокнах і на балконах. Іх стала крыху меней, аднак суровасць прысудаў узрастае ўсё болей.

Спецыяльны дакладчык ААН Клеман Ньялетсосі Вуль. Фота з афіцыйнай старонкі ў Facebook Спецыяльны дакладчык ААН Клеман Ньялетсосі Вуль заклікае дзяржавы, грамадскія арганізацыі і іншыя ўплывовыя структуры прадаставіць інфармацыю аб рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, што арганізуюцца для справядлівага вырашэння праблемаў клімату.

Ілюстрацыя: bargen.com.ua Другі месяц цэнтральны апарат Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна". Як вынікае з афіцыйных каментароў СК, на думку органаў следства, ПЦ "Вясна" нібыта ажыццяўляе фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне незаконных масавых мерапрыемстваў, якія дамагаюцца мэты здзяйснення іх удзельнікамі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.