Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка асудзіў па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Андрэя Леванюка за цытату з малітвы на фасадзе жылога дома "Но избави нас от лукавого". Суддзя Вера Філонік прызнала мужчыну вінаватым і пакарала яго месяцам арышту. На судзе Андрэй пагадзіўся, што надпіс наносіў ён. Але адзначыў, што будынак ужо да гэтага неаднаразова быў "пашкоджаны" іншымі малюнкамі, але ЖЭС гэта не хвалявала. Раней Андрэя прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за нанясенне гэтага надпісу, але потым палічылі, што гэта ўсё ж такі злачынства. Як паведамляе брэсцкая "Вясна", 26 лютага ў Маскоўскім судзе Брэста Андрэя Левонюка прызналі вінаватым паводле арт. 23.34 КаАП за пікетаванне шляхам нанясення надпісу "Но избави нас от лукавого" на фасад жылога дома. Пастанову суда спрабавалі абскардзіць, яе адмянілі, але ў сувязі з узбуджэннем крымінальнай справы па дадзеным эпізодзе. Следства расцаніла нанясенне радка з малітвы на сцяну будынка як злачынства па артыкуле 341 КК "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці". Пракуратура пагадзілася з кваліфікацыяй дзеянняў.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці 6 красавіка 2021 года

На дадзены момант у Беларусі з 323 палітзняволеных 47 жанчыны. Многіх з іх на волі чакаюць дзеці, у некаторых дзеці сядзяць літаральна праз сцены — як гэта ў выпадку заснавальніцы прэс-клуба Юліі Слуцкай і яе сына Пятра, якіх абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Пераслед шматдзетных маці – новая тэндэнцыя рэпрэсіўных практык Беларусі. Днямі была затрыманая маці чатырох дзяцей Таццяна Гацура-Яворская. Арганізатарку кінафестываля пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus, актывістку грамадскага аб’яднання "Звяно" змясцілі на Акрэсціна на 72 гадзіны ў межах ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – нібыта за фінансаванне масавых беспарадкаў у Беларусі. "Вясне" вядома як мінімум чатыры шматдзетныя жанчыны, якія апынуліся ў зняволенні праз палітычны пераслед. Гэтых жанчын абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, падрыхтоўцы да захопу адміністрацыйных будынкаў, удзеле ў масавых беспарадках і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яшчэ як мінімум у чатырнадцаці жанчын дома чакаюць адзін ці двое дзіцяці, а некаторых — нават унукі. Вольга Залатар, Таццяна Канеўская, Ганна Сунгурава, Алена Маўшук — распавядаем гісторыі шматдзетных маці, якія праз свае палітычныя погляды апынуліся за кратамі, і што з імі адбываецца цяпер. Змяшчэнне пад варту Вольгі Залатар называюць адзін з самых ганебных прыкладаў пераследу беларусак з боку ўладаў за апошні час. 38-гадовую Вольгу называюць "маці-гераіня", бо ў яе пяцера непаўналетніх дзяцей: старэйшай дачцэ — 17 год, малодшаму сыну — усяго чатыры.

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by У сераду, сёмага красавіка, працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя" Працягваюцца допыты ў Следчым камітэце сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”, валанцёраў, журналістаў і грамадскіх актывістаў па ўсёй Беларусі.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці 6 красавіка 2021 года

Камера ў ізалятары часовага ўтрымання. Фота: TUT.by Праваабаронцы “Вясны” занепакоеныя значным пагаршэннем умоваў утрымання ў ІЧУ і ЦІП Мінгарвыканкама, а таксама ў ІЧУ Жодзіна і Магілёва.

У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд справы па артыкуле 309 Крымінальнага кодэксу. На лаве падсудных – 38-гадовы Сяргей Шабуня і 37-гадовы Павел Федукевіч.

Аляксандр Кашпанаў у судзе Шостага красавіка ў судзе Брэсцкага р-на вынеслі прысуд 33-гадоваму Аляксандру Кашпанаву. Яго прызналі вінаватым па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу).

Віталь Шчэрбіч У судзе Заводскага раёна пачаўся працэс па справе Віталя Шчэрбіча, паведамляе TUT.BY. Дома ў мінчука знайшлі дымавыя шашкі, петарды, страйкбольную зброю. Шчэрбіч кажа, што набыў усё гэта больш пяці гадоў таму, выкарыстаў пры гульні ў страйкбол, аднак следства трактуе гэта як падрыхтоўку да масавых беспарадкаў. Віталь віну не прызнае, на акцыях пратэсту, па яго словах, не быў, затрымалі яго дома.