Ілюстрацыйнае фота з сайта Tut.by Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу 10 красавіка: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Илюстрацыйнае фота БелаПАН. У судзе Заводскага раёна г. Мінска 9 красавіка пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Ліпеня. Мужчыну абвінавачваюць па двух артыкулах крымінальнага кодэкса: арт. 369 – публічная абраза прадстаўніка ўлады, і арт. 364 – пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС.

Ілюстрацыйнае фота У судах Мінска і многіх рэгіянальных гарадоў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над затрыманымі на акцыях грамадзянах, а таксама за нацыянальную сімволіку ў вокнах і на балконах. Іх стала крыху меней, аднак узрасла суровасць пастаноў, якія выносяць суды. Сабралі інфармацыю за тры дні – ад 6 да 8 красавіка.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 9 красавіка 2021

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі дзевятага красавіка быў выкліканы на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэту ў якасці сведкі па крымінальнай справе.

Суд Заводскага раёна Мінска. Фота yandex.by 9 красавіка ў судзе Заводскага раёна агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Шчэрбічу, якога вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў у Мінску. 

Суд Цэнтральнага раёна 9 красавіка пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 33-гадовай мінчанкі Юліі Якубовіч. Яе абвінавачваюць у блакаванні дарог на Раманаўскай Слабадзе ў Мінску, за тое, што дзяўчына з групай людзей двойчы каля хвіліны пастаяла на пешаходным пераходзе са сцягамі. "Мінсктранс" шкоды не налічыў. Пасля затрымання ў канцы студзеня Юлію дапытвалі на працягу некалькіх дзён, падчас следчых дзеянняў 2 лютага дзяўчына страціла прытомнасць ад знясілення і абязводжвання — яе шпіталізавалі і змясцілі пад кропельніцу. Потым маладую маму пасадзілі на два месяцы пад хатні арышт. На судзе Юлія Якубовіч сваю віну не прызнае. Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і распавядае ягоныя абставіны. Паводле версіі абвінавачвання, Юлія Якубовіч у снежні 2020 года і студзені 2021 года ў Мінску на вуліцы Раманаўская Слабада "ў межах несанкцыянаванай акцыі сумесна з іншымі асобамі ўдзельнічала ў перакрыцці праезнай часткі дарогі і блакаванні руху транспарту". Пры гэтым, абвінавачаная публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла воплескі рукамі, выкарыстала сцягі і транспаранты. 

Віталь Шчэрбіч з сям'ёй. Фота з асабістага архіва У судзе Заводскага раёна г. Мінска 7 і 8 красавіка працягнулася пасяджэнне па разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Шчэрбіча, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - падрыхтоўка да масавых беспарадкаў. 

Пасля выбараў заведзена больш за 2300 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Спіс палітзняволеных павялічваецца амаль штодзённа. За час пратэстаў дасылаць лісты салідарнасці палітвязням і насіць перадачы затрыманым у ізалятары стала нашай штодзённасцю. Вынаходлівыя беларусы і беларускі прыдумалі шмат спосабаў падтрымкі тых, хто знаходзіцца за кратамі. Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае  «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле. Самы просты і даступны спосаб сувязі з палітзняволеным — гэта ліставанне. Самі палітвязні адзначаюць вялікую ролю лістоў і паштовак салідарнасці за кратамі. У месцах зняволення, як правіла, на палітвязняў ідзе маральны ціск, што яны нібыта былі не правы і на волі пра іх усе забыліся. Гэта можа прыгнятаць людзей. Лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Тым больш, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкіналепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі. Фота: Сяргей Грыц Праваабаронцы фіксуюць новы ўсплёск гвалту і здзекаў у дачыненні затрыманых у беларускіх турмах і ізалятарах.