Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Алесь Бяляцкі стаў ахвярай пераследу праз сваю праваабарончую дзейнасць, а таксама за рэалізацыю свайго права на мірныя сходы і выказванне меркавання. Арганізацыя заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і да зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго.

Міжнародны ПЭН заклікае сваіх сябраў па ўсім свеце пісаць беларускім уладам з заклікам:

  • неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і зняць з яго ўсе абвінавачванні;
  • у чаканні вызвалення забяспечыць яму рэгулярныя зносіны з сям'ёй, адвакатамі і адэкватнае медыцынскае абслугоўванне;
  • выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцый і мірных сходаў.

Старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі з'яўляецца сябрам Беларускага ПЭН-цэнтра з 2009 г. Бяляцкі - даследчык гісторыі беларускай літаратуры і аўтар некалькіх публіцыстычных кніг, у тым ліку «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера», «Іртутнае срэбра жыцьця» і «Халоднае крыло Радзімы».

Крыніца: Міжнародны ПЭН-клуб заклікае вызваліць сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Бяляцкага