14 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Андрэя Барысюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады».
Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Марыя Аліферук.
Андрэя Барысюка абвінавачваюць у тым, што 6 сакавіка 2021 года ў адной з сацсетак ён напісаў абразлівы каментар у адрас Лідзіі Ярмошынай, якая займала тады пасаду старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Пра які менавіта каментары ідзе гаворка, не паведамляецца. Аднак лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ім змяшчаеццаа "выяўленае ў непрыстойнай форме, прыніжаючае гонар і годнасць пацярпелай выказванне".
Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Андрэя Барысюка вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову отркытага тыпу.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Крыніца: За абразу Ярмошынай жыхара Брэста пакаралі двума гадамі “хіміі”