Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Суд Быхаўскага раёна 1 красавіка разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да мясцовага жыхара Аляксандра Аўдзеюка. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 367) і абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368).

У судзе Маладзечанскага раёна 1 красавіка распачаўся суд над чатырма мясцовымі жыхарамі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Палітычных зняволеных Антона Драздовіча, Аляксандра Новаша, а таксама Вольгу Чарняк і Руслана Шапунова абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за тое, што яны стаялі ў "счэпцы" з бел-чырвона-белым сцягам. Усё чацвёра ўтрымліваюцца пад вартай. Справу разглядае суддзя Вольга Дубовік, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Юлія Жук. Згодна версіі абвінавачвання, 9 жніўня 2020 года Антон Драздовіч, Аляксандр Новаш, Руслан Шапуноў і Вольга Чарняк на "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" ў Маладзечне сталі ў "счэпку", выкрыквалі лозунгі і крычалкі, гучна пляскалі ў далоні, з мэтай здзяйснення правакацыйных дзеянняў, накіраваных на абвастрэнне сітуацыі на плошчы, разгарнулі палотны бел-чырвона-белага колераў. Двое з іх не толькі ўдзельнічалі, але і арганізоўвалі падобныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Адвакат Яўген Пыльчанка У Беларусі працягваецца ціск на адвакатаў. У дачыненні да нязгодных «змірыцца» судовая машына працягвае ўжываць свой адзін з самых «балючых» прыёмаў — пазбаўленне адвакацкага статусу. Галоўным чынам гаворка ідзе пра адвакатаў, якія абаранялі палітвязняў. 12 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска адхіліў скаргу Яўгена Пыльчанкі — адваката кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі, Максіма Знака і Святланы Купрэевай — сяброўкі сям'і Віктара Бабарыкі, дачкі беларускага паэта Мікалая Купрэева. 

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) у сакавіку выступіла з дакладам "Аспрэчванне пазбаўлення волі і барацьба з катаваннямі ў часы Covid-19", у якім сабрала вялікую колькасць разнастайных прававых і адвакацкіх стратэгій, што ўжываюцца юрыстамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце. У ім асвятляецца надзвычай важная роля, якую маюць адвакаты, юрысты і праваабарончыя арганізацыі ў абароне правоў зняволеных асобаў, аказанні дапамогі ахвярам і прыцягненні да адказнасці за неправамерныя дзеянні праваахоўных органаў у кантэксце выканання абмежаванняў грамадскай аховы здароўя, звязаных з пандэміяй.

Здароўе палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца, ёй патрабуецца тэрміновае абследаванне, але медыцынскую дапамогу ў належным аб'ёме ёй не аказваюць. На працягу свайго зняволення ў СІЗА-1 у Марфы Рабковай неаднаразова ўзнікалі праблемы са здароўем. Яна як мінімум двойчы страчвала прытомнасць (у чэрвені і ліпені 2021 года). Таксама яна некалькі разоў хварэла на COVID-19 — у жніўні і снежні 2021, а таксама дрэнна пачувалася і на пачатку 2022 года (адзначым, што ў СІЗА-1 тэсты на наяўнасць каронавіруснай інфекцыі зняволеным не робяць, і падазрэнне на COVID-19 вызначаецца дактарамі ізалятара сімптаматычна, аднак "Вясне" вядома, што ўся камера Марфы была хворая і сыходзіла на поўную ізаляцыю).

У Беларусі 1 красавіка па-ранейшаму адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Спачатку Аляксандр патрапіў на «хімію» за хуліганства. Не адбыўшы тэрмін да канца, змяніў «хуліганку» на «палітыку». За год памяняў тры месцы адбывання «хіміі», а цяпер, не жадаючы падпарадкоўвацца кіраўніцтву ПУАТ, якое занадта «неабыякавае» да такіх, як ён, наогул рызыкуе патрапіць у калонію за парушэнні. «Вясна» даведалася ўсе падрабязнасці няпростай гісторыі палітзняволенага.

Рыта з маці — Юліяй Мікалаеўнай 20-гадовая студэнтка Рыта Зотава асуджаная на два гады зняволення за пару стыкераў, якія наляпіла на выпадковыя слупы ў родным Чачэрску, вяртаючыся дадому з вечарынкі. Налепкі заўважыла дырэктарка школы: яна выклікала міліцыю, якая знайшла дзяўчыну на камерах відэаназірання, і затрымала яе на трое сутак. Пасля Рыту адпусцілі, каб затрымаць ізноў амаль праз пяць месяцаў — перад Новым годам.

На 49-й сесіі Савета па правах чалавека ААН Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет прадставіла даклад "Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх". Ён утрымлівае агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў сувязі з выбарамі 9 жніўня 2020 года, уключаючы адвольныя затрыманні, катаванні і іншыя жорсткія, нялюдскія ці прыніжальныя годнасць віды абыходжання, адмову эфектыўна расследаваць заявы пра такія парушэнні і невыкананне правоў на належную прававую працэдуру і справядлівы судовы разгляд. Вярхоўны камісар уключыла абноўленую інфармацыю пра крытычныя падзеі і інцыдэнты, наконт якіх яе расследаванне сабрала, абагульніла, захавала і прааналізавала інфармацыю і доказы дзеля таго, каб садзейнічаць прыцягненню да адказнасці вінаватых і правасуддзю для ахвяр.