У Беларусі 22 сакавіка працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За ўдзел у пратэстах затрыманы студэнт БДУІР

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне студэнта БДУІР Яўгена Маляўка, які вучыцца на факультэце ФІТУ, спецыяльнасць — штучны інтэлект.

Папярэдне, Яўген затрыманы па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Затрыманы ўдзельнік "Плана Перамога", які рыхтаваў тэракт на чыгунцы

Паводле звестак следства 43-гадовы жыхар Асіповічаў у студзені мінулага года добраахвотна ўступіў у экстрэмісцкае фармаванне "BYPOL" "Мабілізацыйны план "Перамога" , ад кіраўнікоў якога ініцыятыўна запатрабаваў звесткі аб месцах размяшчэння рэлейных шафаў на чыгунцы для ўчынення тэрарыстычных актаў.

У перапісцы з адміністратарамі канала мужчына заяўляў, што гатовы да рашучых дзеянняў, вырабу выбуховых рэчываў і рэалізацыі злачынных дзеянняў «па загадзе».

Кіраўнікі злачыннай супольнасці выслалі мужчыну інструкцыі па вырабе прыстасаванняў і спосабаў учынення злачынстваў, рэкамендацыі па мерах канспірацыі, а таксама інфармацыю аб месцах правядзення будучых тэрактаў.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні "дыверсантаў" і ўдельнікаў акцый пратэсту: хроніка пераследу 22 сакавіка