- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Брэста 5 красавіка агучылі прысуд 23-гадоваму палітвязню Алегу Ардзюку. Суддзя Святаслаў Каліна прызнаў яго вінаватым па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) і прызначыў тры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Два з паловай месяцы ў Брэсце разглядалася крымінальная справа за тое, што на акцыі пратэсту ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Ардзюк "кінуў палку і жменю зямлі" ў бок міліцыянтаў. Хлопца затрымалі 15 верасня мінулага году ў войску, калі ён праходзіў тэрміновую службу — да дэмбеля яму заставаўся ўсяго месяц.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 5-6 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага асудзілі да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Больш чым за год следства ён паспеў пабываць у трох месцах зняволення, з кожнага з іх ён дасылаў лісты родным і незнаёмым людзям. У СІЗА КДБ Дзіма за 12 месяцаў атрымаў толькі тры лісты. Але ні інфармацыйная блакіроўка, ні катаванні не зламалі яго дух: ён, як і яго таварышы, як і яго сястра Юлія, верыць, што свабода не за гарамі. А каму яшчэ, як не аматару Карпат, ведаць пра тое, што знаходзіцца за чарговай вяршыняй?
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з міністрам замежных спраў Францыі Жанам-Івам Ле Дрыанам.
- Катэгорыя: Вясна
5 красавіка ў судзе Ашмянскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да Ягора Багдзевіча, якога вінавацілі ў абразе прэзідэнта паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Полацка и Полацкага раёна 4 красавіка вынесены прысуд жыхарцы вёскі Дуброўны Любові Цвярдовай. 60-ці гадовую жанчыну абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста і сябра рады грамадскага руху "Дзея" Кіма Самусенку асудзілі па справе "падрыхтоўкі да ўдзелу ў масавых беспарадках" і "ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама" да шасці з паловай гадоў калоніі. Па гэтай жа справе да чатырох гадоў зняволення асуджаны яго родны брат Аляксей. У канцы красавіка чакаецца апеляцыя, а пасля іх этапуюць у калоніі. На волі Кіма чакае жонка Алеся — украінка і кандыдатка гістарычных навук — і амаль двухгадовая дачка Лада, якая апошні раз бачыла бацьку, калі ёй было толькі шэсць месяцаў. Амаль адразу пасля арышту Кіма Алеся з Ладай з'ехалі да бацькоў ва Украіну, дзе іх заспела "вялікая" вайна. Алеся з маленькай дачкой другі раз за год былі вымушаныя ў мэтах бяспекі пакінуць дом. У гэты раз — пад абстрэлы і сірэны паветранай трывогі. Жонка палітвязня Кіма Самусенкі распавяла "Вясне" пра мужа, пра тое, што ёй дапамагае спраўляецца з цяжкасцямі і як дапамагчы палітзняволенаму актывісту руху "Дзея". Украінка Алеся і беларус Кім пазнаёміліся падчас адной з ягоных працоўных паездак у Кіеў. Сустрэча скончылася іх вяселлем у Беларусі:
- Катэгорыя: Вясна
4 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд палітвязню Дзянісу Карабану, затрыманаму за каментар у інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра. Мужчыну асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле арт.130 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
4 красавіка ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Супраць палітзняволенага былога дэсантніка з Салігорску Руслана Акосткі, якога асудзілі да трох гадоў калоніі за супраціў міліцыянтам пры затрыманні на акцыі ў памяць Рамана Бандарэнкі, у віцебскай калоніі №3 узбудзілі новую крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд над ім адбыўся 18 сакавіка ў будынку "Віцьбы". Пра працэсе не ведалі нават сваякі палітвязня — тры месяцы ад яго наогул не было вестак. У выніку, суддзя Віцебскага раённага суда Міхаіл Зубеня асудзіў яго да года калоніі.