РАУС Маладзечанскага раёна. У Маладэчна ў чацвер, 24 сакавіка, супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 54-гадовы Валерый Кліменчанка.

Ранкам Валерыю патэлефанавалі і запрасілі прыехаць у мясцовы РАУС. Там абвясцілі, што затрымліваюць на 72 гадзіны.

На другі дзень, 25 сакавіка стала вядома, што ён затрыманы да суда.

Кліменчанку выставілі абвінавачанне па ч.1 арт. 130 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або нянавісці, рэабілітацыя нацызму).

Вядома, што некалькі месяцаў назад у Кліменчанкі правялі ператрус і канфіскавалі ўсю тэхніку.

Падрабязнасці справы высвятляюцца.

Крыніца: Жыхара Маладэчна затрымалі па абвінавачанні ў распальванні варожасці