- Катэгорыя: Вясна
Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца кожны тыдзень. На цяперашні момант у нашай краіне налічваецца 1 348 палітвязняў, 44 з якіх былі прызнаныя ў верасні. Палітзняволеныя беларусы, асуджаныя па палітычна матываваных справах, працягваюць выходзіць на волю па заканчэнні тэрміну. Акрамя гэтага, у верасні былі вызваленыя тры палітвязні па памілаванні, а яшчэ аднаму змянілі пакаранне і перавялі на "хатні арышт". Па дадзеных "Вясны", у верасні з месцаў зняволення выйшлі мінімум 29 палітвязняў, 13 з якіх — адбылі свае тэрміны. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае "Вясна". Журналісткі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева былі асуджаныя за прамы эфір з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «Плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада. За кратамі яе ўтрымлівалі амаль 22 месяцы. Былая палітзняволеная кранальна падзякавала ўсім за падтрымку:
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта 7 кастрычніка 2022 года паведаміў Камітэт прэміі. Разам з Алесем Бяляцкім Нобелеўскую прэмію міра атрымалі ўкраінскі "Цэнтр Грамадзянскіх Свабод" і расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял". У гэтым годзе праваабаронца вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра шосты раз. Спадар Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.
- Катэгорыя: Вясна
19 верасня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе 26-гадовага Андрэя Сачэўку асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што мужчына мае разлад асобы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Наваполацка 4 кастрычніка вынесены прысуд 40 -гадоваму мясцоваму жыхару Максіму Камкову, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродзенскім абласным судзе 4 кастрычніка вынесены прысуд Юрыю Станеўскаму, якога КДБ ўнес у спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што 23 жніўня 2022 года суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Міраславу Сабчуку — сябру незалежнага прафсаюзу, які працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Палітвязня вызвалілі ў залі суда.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Аляксандру Ваўчку. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 2 арт. 367 ("Паклёп у адносінах да Лукашэнкі") і ч. 1 арт. 368 ("Абраза Лукашэнкі"). Прысуд — 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Таксама ў даход дзяржавы канфіскаваны камп'ютар мужчыны.
- Катэгорыя: Вясна
На Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве адбылося пасяджэнне "Індэкс па катаваннях: Бягучая ацэнка выканання забароны катаванняў у краінах АБСЕ". Працоўная група па барацьбе з катаваннямі Платформы грамадзянскай салідарнасці прадставіла замер Індэксу забароны катаванняў. Пра сітуацыю ў Беларусі на пасяджэнні распавёў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка. У Працоўную групу па барацьбе з катаваннямі Платформы грамадзянскай салідарнасці ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з Беларусі, Украіны, Арменіі, Расіі, Польшчы, Казахстана, Кыргызтана, Малдовы і Таджыкістана, у якіх і палічылі Індэкс выканання забароны катаванняў. У спісе з дзевяці краін Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы ўжо чацвёрты год запар.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка агучылі прысуды па рэзананснай "справе БелаПАН". Сёння асудзілі адразу чатырох палітзняволеных: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі, ягонай жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў калоніі, галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы "БелаПАН" Ірыне Леўшынай — 4 гады калоніі, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі. Акрамя таго, палітвязням прызначылі буйныя штрафы: з Аляксандрава — 1000 базавых велічыняў (32 000 рублёў), са Злобінай – 800 базавых (25 600 рублёў), з Наважылава – 700 базавых (22 400 рублёў). Таксама ім забаронена займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў. Такія прысуды вынес суддзя Вячаслаў Тулейка. Суд цягнуўся ў закрытым рэжыме роўна чатыры месяцы.