- Катэгорыя: Вясна
У Пінскім судзе вынеслі прысуд паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) палітзняволенаму Алегу Корзуну. Справу разглядаў суддзя Андрэй Бычыла. Алег Корзун быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У канцы лістапада 2021 стала вядома, што Алега перавялі са Следчай турмы № 8 у Брэсцкі СІЗА. Першапачаткова Алега абвінавачвалі паводле артыкулаў 130 і 369 Крымінальнага кодэксу. Але абвінавачанне падовле “Распальвання іншай сацыяльнай варожасці” знялі.
- Катэгорыя: Вясна
У Віцебскім абласным судзе 7 кастрычніка вынеслі прысуд паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) палітзняволенаму Сяргею Далівелю. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым фармаце. Справу разглядала суддзя Галіна Бондал. Сяргея Далівелю затрымалі ў 2021 годзе паводле крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары. Сёння праваабаронца і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда разважае пра пытанне смяротнага пакарання ў кантэксце часу і ўзгадвае самыя значныя моманты ў кампаніі. Андрэй Палуда падкрэслівае: пытанне і праблема смяротнага пакарання застаецца актуальнай і па сённяшні дзень, негледзячы на масштабныя рэпрэсіі ў Беларусі, наступ на правы чалавека і колькасць палітзняволеных.
- Катэгорыя: Вясна
Гісторыя затрымання і збівання 21-гадовага студэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Паўла ў верасні 2020 года выклікала рэзананс. Калі здавалася, што катаванні ў турмах пасля жнівеньскіх падзей спыніліся, сілавікі затрымалі хлопца пасля Жаночага марша на "Плошчы Перамогі" і збілі так, што ён трапіў у лякарню наўпрост з РУУС, і прабыў там каля месяца. Яму дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй цяжкасці з субарахнаідальным кровазліццём, пералом носа і множныя гематомы на целе. Павел пасля траўмы дагэтуль вымушаны прымаць лекі. 27 лютага 2022 года ў інтэрнэце разляцелася відэа з аднаго з выбарчых участкаў Мінска, дзе сілавікі затрымліваюць хлопца, які прыйшоў з украінскім сцягам непасрэдна на ўчастак для галасавання. Як высветлілася, гэта быў той самы Павел. У канцы сакавіка сілавікі прыйшлі па яго наўпрост у інтэрнат, але з РУУС ён ізноў патрапіў у лякарню. Пасля гэтага ў мэтах бяспекі яму давялося пакінуць Беларусь. Павел распавёў "Вясне" пра валанцёрства пад турмой у родным горадзе Жодзіна, пераслед у 2020 годзе, затрыманне на рэферэндуме з украінскім сцягам і выезд з Беларусі. Павел родам з Жодзіна — горада, які шмат у каго цяпер асацыюецца з турмой, дзе ўтрымліваюцца палітзняволеныя і затрыманыя паводле палітычных матываў. Там у 2020 годзе таксама ўтрымлівалі затрыманых пратэстоўцаў, таму, як і на Акрэсціна, там дзяжурылі валанцёры. Павел распавядае, як прайшло ягонае валанцёрства ў адзін з пасляпратэсных дзён:
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі абласны суд 6 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы мінчука Міхаіла Корзуна. 31-гадовы мужчына абвінавачаны ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 6 кастрычніка да двух з паловай гадоў "хіміі" асудзілі 26-гадовага Андрэя Лагуна. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гродне быў адметны тады жорсткімі затрыманнямі, падчас якіх сілавікі распылялі слезацечны газ супраць пратэстоўцаў. Андрэй да суда два месяцы ўтрымліваўся пад вартай ў гродзенскай турме. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Ганна Каралько. Згодна з версіяй абвінавачвання, 6 верасня 2020 года Лагун "узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія праводзіліся на тэрыторыі Гродна, груба парушалі грамадскі парадак, былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту, устаноў пры наступных акалічнасцях". Так, ён "прыбыў у цэнтральную частку Гродна, загадзя ўсведамляючы супрацьпраўнасць групавога несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і сваіх дзеянняў, натхняючы сваімі паводзінамі навакольных з мэтай падахвочвання ў іх пачуцця неабходнасці ўдзелу ў згаданым несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, мітынгу, шэсці, правядзенне якога ў цэнтральнай частцы Гродна замахвалася на грамадскі спакой, парушала ўмовы адпачынку і побыту грамадзян".
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. З гэтай нагоды ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве адбылася сустрэча, на якой удзельнікі павіншавалі адзін аднаго з гістарычнай падзеяй, паглядзелі дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага і праваабарончы цэнтр "Вясна", пагаварылі пра гісторыю праваабарончага руху Беларусі. Сустрэча распачалася музычным выступам гурта “Яварына”, пасля якога праваабаронцы, палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі словы павагі і падзякі Алесю Бяляцкаму і паразважалі пра цяперашні стан грамадзянскай супольнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Ва ўсім свеце 10 кастрычніка штогод адзначаецца як Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Беларусь з'ўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. З 29 траўня ў Беларусі пачалідзейнічаць папраўкі ў Крымінальны кодэкс: цяпер за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання — растрэл.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-8 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: