Сёмага кастрычніка Магілёўскі абласны суд прызнаў палітзняволенага Мацвея Міцуру вінаватым паводле арт. 369 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў калоніі.

Яўген Галіч Cтала вядома, што 10 жніўня 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма асудзілі палітвязня Яўгена Галіча. Згодна з рашэннем суддзі Віктара Казачока, мужчына таксама мусіць выплаціць 5,5 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым. Ягоны мабільны тэлефон быў канфіскаваны.

У судзе Астравецкага раёна 11 кастрычніка вынеслі прысуд Палянскаму Максіму паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Багдановіч. Дзяржаабвінаваўцам выступіў Юркойць А. Т. Максіма Палянскага затрымалі 14 чэрвеня, пасля чаго ў яго дома правялі вобшук і канфіскавалі мабільны тэлефон. 17 чэрвеня мужчыну адпусцілі пад асабістае паручальніцтва.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 11 кастрычніка 2022г.

14 кастрычніка палітзняволенаму праваабаронцу “Вясны” Валянціну Стэфановічу спаўняецца 50 гадоў. З нагоды юбілея ён мог бы распавесці пра цікавосткі са сваёй больш за 20-гадовай праваабарончай дзейнасці, падзяліцца нюансамі выхавання дзетак ці ўспомніць, як нараджаўся рок у Беларусі 90-х. Аднак Валянцін не можа даць нам паўнавартаснае інтэрв’ю праз краты, таму мы знайшлі некалькі ягоных цытат з інтэрв’ю, эсэ і ўспамінаў, якія не губляюць актуальнасці і цяпер. Так ягоны голас будзе гучаць побач, пакуль ён не выйдзе на волю і не распавядзе нам ужо новыя гісторыі. — У дзяцінстве я марыў стаць ляснічым. Сур’ёзна. Была ў мяне такая мара: жыць у лесе ў невялікай хатцы, удалечыні ад тлумнага горада. Не ведаю, чым былі выкліканыя такія мары. Можа, тым, што я часта заставаўся адзін сярод чужых мне людзей? У старэйшых класах школы я проста не ведаў, кім хачу быць і чаго хачу ў гэтым жыцці. Мне мроіліся далёкія падарожжы ў дзівосныя краіны. Для мяне зусім не важна было, чым займацца і дзе працаваць, хацелася нечага нязведанага, ад чаго б захоплівала дух.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала заяву з патрабаваннем вызваліць старшыню "Вясны" Алеся Бяляцкага, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, а таксама іншых зняволеных праваабаронцаў. Жэнева, 10 кастрычніка 2022 года

У Магілёўскім абласным судзе 3 кастрычніка вынеслі прысуд 33-гадоваму Дзмітрыю Шабетніку — сыну грамадскага актывіста з Рэчыцы Алега Шабетніка, які кіраваў гомельскай абласной філіяй грамадскай арганізацыі "Гавары праўду". Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне нацыянальнай варажнечы) за тое, што ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" даваў спасылкі на навіны пра расейскую вайсковую агрэсію супраць Украіны, піша MAYDAY TEAM. Суддзя Мікалай Гладкі прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Як сцвярджаў сам Шабетнік, 25 лютага, паддаўшыся эмоцыям, ён зрабіў рэпосты і пакінуў некалькі каментароў на сваёй старонцы, але пры гэтым не хацеў "распальваць варожасць або абразіць каго-небудзь". На допыце ён паказаў, што не меў на ўвазе ўсіх расейцаў, а толькі выказаў сваё стаўленне да асобаў, датычных да вайны, і тых, хто яе ўхваляе. Сваю віну ён прызнаў і раскаяўся.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-11 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Луніненцкім раённым судзе 7 кастрычніка вынесены не зусім звычайны прысуд 60-гадоваму Сяргею Глівенку, абвінавачанаму ў абразе загінулых у Баранавічах лётчыкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Цэнтральнага раёна 10 кастрычніка асудзілі палітзняволеную Алену Латушку. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — актыўны ўдзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Алене два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда пасля паўтары месяцы пад вартай у СІЗА-1. Алена была затрыманая 25 жніўня гэтага года. Яе змясцілі ў СІЗА-1. Муж Алены — таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка і стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Тры тыдні таму ў гэтым жа судзе яго асудзілі да шасці гадоў калоніі. На судзе сталі вядомыя падрабязнасці збіцця і катаванняў над Анатолем.