Пра затрыманне анэстэзіёлага-рэаніматолага 2ДГКБ Таццяны Талочка стала вядома 17 траўня. Яе затрымалі наўпрост на працоўным месцы ў бальніцы. Гэтак жа быў затрыманы яе муж. Адразу супраць яе і мужа пачалі адміністрацыйны працэс, але потым яны стала фігурантамі крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Сёння у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска суддзя Вольга Няборская прызначыла Таццяне тры гады «хатняй хіміі». Таццяна Талочка — анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, працавала ў 2ДГКБ у Мінску. Яе затрымалі 12 траўня 2022 года наўпрост на працоўным месцы ў бальніцы.

talochka.jpg
Таццяна Талочка

У жніўні 2020 года палітзняволеная выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі патрапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытываць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент. Цяпер 19-гадовы хлопец ваюе ва Украіне ў Палку «Кастуся Каліноўскага».

Супраць Таццяны ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). За кратамі дзяўчына ўтрымлівалася амаль пяць месяцаў.

Справу лекаркі разглядзелі сёння, 30 верасня, у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Вольга Няборская прызнала яе вінаватай у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і прызначыла Таццяне тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Талочка вызвалілі ў зале суда.

Крыніца: Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочка асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»