- Катэгорыя: Вясна
Дзяніса Коршуна абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя – Юлія Шчоткіна.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
14 кастрычніка палітзняволены праваабаронца Валянцін Стэфановіч сустрэў сваё 50-годдзе ў СІЗА. З'яўляючыся намеснікам старшыні ПЦ "Вясна", Валянцін таксама займае і ганаровую пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), якая 22 кастрычніка адзначыць 100 гадоў свайго існавання. "Валянціну — паўстагоддзя, а федэрацыі — стагоддзе (з невялікай толькі розніцай)", — звяртае ўвагу праваабаронца Саша Кулаева.
- Катэгорыя: Вясна
Маскоўскі гарадскі суд у студзені разглядзеў справу аб пераводзе ў расійскую калонію палітзняволенага грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ, асуджанага ў Беларусі на тры гады калоніі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр ужо знаходзіцца ў расійскай папраўчай калоніі № 3 у г. Сафонава. Гэта першы грамадзянін Расіі, прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітычным вязнем, якога перавялі ў Расію. "Вясна" сабрала ўсё, што вядома па справе палітвязня Геджадзэ.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 14 кастрычніка, палітзняволены намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае ў турме свой юбілей — 50 гадоў. За кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць вясновец утрымліваецца ўжо 15 месяцаў. Праваабарончыя арганізацыі, беларускія лідары, праваабаронцы па ўсім свеце віншуюць у сацсетках Валянціна з Днём народзінаў. "Вясна" збірае віншаванні для Валянціна. Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen віншуе Валянціа з Днём народзінаў:
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволеных Кацярыну Еўдакімаву і Антона Маслыку затрымалі 29 чэрвеня ў Мінску. Пазней мужчыну змясцілі ў СІЗА на Валадарскага, а дзяўчыне змянілі меру стрымання на хатні арышт. Іх абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Антон і Кацярына выхоўваюць трох непаўнагадовых дзяцей. 14 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска мужу і жонцы агучылі прысуд: Антону прызначылі паўтара года калоніі, а Кацярыне — тры гады "хатняй хіміі". Крымінальную справу супраць Кацярыны і Антона пачалі разглядаць 11 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе па чатырох эпізодах. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фотаздымкі, знойдзеныя ў іх Instagram.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы ў Дзень маці заклікаюць павіншаваць палітзняволеных жанчын, якіх краты разлучылі са сваімі дзецьмі. Летась "Вясна" рабіла падобны матэрыял пра палітзняволеных жанчын — тады іх колькасць была меншай амаль у два разы. Цяпер у Беларусі налічваецца 163 палітзняволеных жанчын, яшчэ 234 жанчыны асуджаныя да "хатняй хіміі". Суды да гэтага часу адпраўляюць у калоніі цэлыя сем'і, пакідаючы дзяцей без двух бацькоў, жанчын працягваюць катаваць у засценках ГУБАЗіКа і трымаць у перапоўненых камерах на Акрэсціна, кідаць у ШІЗА. "Вясна" у Дзень маці нагадвае гісторыі палітзняволеных маці і распавядае, як можна павіншаваць іх, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе барацьбу дзяржавы з жанчынамі па палітычных матывах. У месцах няволі цяпер утрымліваюцца 163 палітзняволеныя жанчыны. За ўдзел у пратэснай дзейнасці пасля 2020 года да "хатняй хіміі" асудзілі яшчэ 234 жанчыны. Крымінальны пераслед маці цяпер адбываецца ў асноўным за ўдзел у Маршах — іх ідэнтыфікуюць па фотаздымках. Суддзі адпраўляюць у калоніі цэлыя сем'і. Толькі ўчора ў Мінску адбыліся суды адразу над чатырма сямейнымі парамі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Партызанскага раёна Мінска 14 кастрычніка вынес прысуд супрацоўніцы EPAM Кацярыне Глінскай. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).