Збіванне сілавікамі ў пад'ездзе ўласнага дома, шпіталізацыя з РУУС з цяжкімі траўмамі, доўгае аднаўленне і зноў жорсткае затрыманне са шчытамі і аўтаматамі, катаванні ў ГУБАЗіКу, крадзеж грошай пры затрыманнях, 11 сутак у карцары на Акрэсціна, чатыры месяцы на "Валадарцы", суд за ўдзел у Маршах праз фота са "зніклага" ў міліцыі тэлефона і эміграцыя з Беларусі. Гэта сціслая гісторыя за два гады 34-гадовага фітнэс-трэнера Канстанціна Яршова. Былы палітвязень распавёў "Вясне" падрабязнасці свайго пераследу. У адзін з вечароў узімку 2020 года Канстанціну, які толькі адхварэў на COVID-19, трэба было адвезці бацьку ў лякарню ежу і рэчы. Але да яго мужчына так і не даехаў. Калі выйшаў з пад'езда, то ўбачыў характэрны бус з АМАПам. Канстанцін вырашыў паехаць пазней і хацеў вярнуцца дадому, але не паспеў.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

34-гадовую палітзняволеную Вікторыю Навіцкую асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Юлія Шчоткіна агучыла такі вырак 13 кастрычніка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Яна прызнала жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

11 кастрычніка 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Магілёва паўторна асудзілі палітвязня Арцёма Калашука, Гэтым разам — паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

У Ленінскім судзе Магілёва 7 ліпеня вынеслі прысуд Галіне Кавалёвай паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп на Лукашэнку). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.

У Брэсцкім абласным судзе 14 кастрычніка па "справе Зельцэра" асудзілі 34-гадовага палітзняволенга Яўгена Тазава. Паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў яму два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сёння Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў будынку Мінскага раённага суда працягвае разгляд справы "Атрада грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Ва ўсіх эпізодах былі задзейнічаны "падстаўныя" саўдзельнікі-сілавікі. У справе 15 тамоў. Суд вяддзе суддзя Сяргей Епіхаў. Абвінавачванне зачыталі 32-гадоваму жыхару Ліды Дзмітрую Сасноўскаму. Згодна версіі абвінавачвання, ён "распачаў наўмысныя дзеянні, накіраваныя на падрыхтоўку да акту тэрарызму ў дачыненні да прапагандыста Рыгора Азаронка". Меркавалася, што яго выкрадуць і ўжываць гвалт у сувязі з грамадскай дзейнасцю. Разглядалася некалькі варыянтаў, як расправіцца з Азаранка. У прыватнасці, вывезці ў лес і прымусіць гаварыць на камеру патрэбныя словы, а калі адмовіцца — адрэзаць частку языка.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Cяргей Сацук. У Мінскім гарадскім судзе 19 кастрычніка працягваўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука.

У Мінскім гарадскім судзе з 17 кастрычніка адбываецца суд над па "справе Фонда «Страна для жизни»". Па ёй праходзіць тры валанцёры Фонда — палітзняволены Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская, а таксама Марына Дуброўская. З іх толькі Антон утрымліваецца пад вартай, Юлія і Таццяна пасля амаль гадавога зняволення пакінулі Беларусь, а Марына знаходзіцца пад хатнім арыштам. Таму цяпер судзяць толькі Сташэўскага і Дуброўскую. Валанцёрак Фонду абвясцілі ў вышук — іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць. Справу разглядае суддзя Дзіна Кучук.