- Катэгорыя: Вясна
Бярозаўскім раённым судом 17 кастрычніка асуджаны былы следчы райаддзела СК Максім Куроўскі. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 12 кастрычніка судзілі Валянціна Федарэнку паводле ч. 1 арт. 361-4 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.
- Катэгорыя: Вясна
Праз рэпрэсіі і запалохванне адкрыта выказваць сваю салідарнасць у Беларусі з палітвязнямі робіцца ўсё складаней. Але людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, становіцца ўсё болей. Палітычным зняволеным ужо больш за паўгады масава блакуюць ліставанне, таму пасылкі і грашовыя пераводы цяпер сталі асноўнымі спосабамі іх падтрымкі. "Вясна" распавядае, як сабраць пасылку салідарнасці для палітвязня, як рэагуюць на іх самі зняволеныя, а праваабаронца тлумачыць важнасць такога спосабу падтрымкі.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд 19 верасня пачынае разгляд крымінальнай справы індывідуальнага прадпрымальніка з Жодзіна Анатолія Сашунова.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Гродна 6 кастрычніка вынесены прысуд Паўлу Клапатку, абвінавачанаму ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У новым выпуску праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" даведаемся пра гісторыю стварэння "Майстэрні паштовак салідарнасці" і паслухаем выказванні ўжо былых палітвязняў, да якіх паштоўкі даходзілі за краты. "Вясна прыйдзе" · #32.Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў
- Катэгорыя: Вясна
Гродзенскі абласны суд 17 кастрычнікаагучыў прысуды па рэзананснай "справе Аўтуховіча". Судовы працэс доўжыўся пяць месяцаў. На лаве падсудных знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановіч, ягоная жонка Любоў Рэзановіч, іх сын Павел Рэзановіч, пенсіянерка Галіна Дзербыш, баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, актывістка Вольга Маёрава, пенсіянерка Ірына Мельхер і яе сын Антон Мельхер, а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава. Усе фігуранты ўтрымліваюцца за кратамі 22 месяцы. Толькі двое з іх цалкам прызналі сваю віну. Суддзя Максім Філатаў прызначыў ім ад 2,5 да 25 гадоў калоніі.