У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-17 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У судзе Віцебскага раёна 16 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс вяла суддзя – Наталля Траццякова, дзяржабвінаваўца – пракурор Барысенка.

Ілюстратыўнае фота У Мінскім абласным судзе 14 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы 34-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Нямцова. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці па ч.1 арт. 130 Крымінальнагат кодэкса і ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368).

Аляксандр Айнутдзінаў. Скрыншот з відэа МУС Гомельскі абласны суд 15 лістапада вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтра Аляксандру Айнутдзінаву, якога абвінавацілі ў спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама за язду на матацыкле без правоў.

Пад час судовага працэсу. Скрыншот з відэа Гомельскі абласны суд 15 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 26-гадовага Барыса Кіма, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт.130) і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім ( ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

29-гадовага Андрэя Фаміна затрымалі 27 кастрычніка. Зранку да хлопца заявіліся супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа ў поўным баявым абмундзіраванні і са зброяй. На гэта сонны Андрэй толькі зрэагаваў: "Можна я прачнуся спачатку?" Адзін з сілавікоў яму сімвалічна адказаў, што ён ужо прачнуўся. Тады паведамлялася, што затрыманы рэдактар самвыду "Вестники". У выніку хлопцу выставілі абвінавачванне за ўдзел у Маршы 30 жніўня 2020 года і перавялі ў СІЗА-1. Прынцыпова не хацеў з'язджаць са сваёй краіны, піша кнігу, дома чакаюць шэсць катоў — "Вясна" паразмаўляла з блізкімі Андрэя і распавядае, што вядома пра хлопца. Андрэй Фамін родам з Магілёва, але жыў у Мінску. Хлопец скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, хоць бацькі спадзяваліся, што ён пойдзе іхняй дарогай і так сама, як яны, будзе юрыстам.

У Гродзенскім абласным судзе 16 лістапада асудзілі Андрэя Ханевіча паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш. Як паведаміў, "Беларускі Незалежны прафсаюз", Андрэю паставілі ў віну размову з журналістам “Белсат”, падчас якой мужчына “перадаў нейкія звесткі”. Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.

У судзе Жлобінскага раёна 18 кастрычніка асудзілі Фёдара Парэцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева. Суд Жлобінскага раёна

Крысціна Чаранкова Гомельскі абласны суд 16 лістапада вынес прысуд палітзняволенай з Мазыра Крысціны Чаранковай. Дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Стала вядома, што 24 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд 41-гадоваму Андрэю Касцюкевічу. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Цімафей Нічыпарук. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») за некалькі каментароў і асудзіла да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Аднак разам з тым мужчына мусіць выплаціць пяці пацярпелым 9500 рублёў. Таксама — аплаціць дзяржпошліну ў памеры 576 рублёў.