У бабруйскай калоніі № 2 на дадзены момант знаходзяцца 96 палітычныя зняволеныя. Па інфармацыі праваабаронцаў, на многіх з іх ажыццяўляецца ціск: палітвязняў змяшчаюць у ШІЗА, ПКТ, узбуджаюць крымінальныя справы за парушэнне рэжыму, пазбаўляюць спатканняў і перадач. Гэта ўсё адбываецца з ведама начальніка калоніі Яўгена Бубіча. Пасля бунта вязняў у жніўні 2020 года ён адказваў за пераслед тых, хто выказваў свой пратэст унутры калоніі. Былыя зняволеныя распавялі "Вясне" пра масавы пераслед "палітычных" у калоніі № 2, спробу ўцёку аднаго з іх і наступствы бунта. У 2019 годзе бабруйскую калонію № 2, дзе цяпер утрымліваюцца 96 палітычныя зняволеныя, узначаліў 43-гадовы Яўген Бубіч. Вядома, што ў гэтай калоніі ён працуе больш за 20 гадоў, а да 2019 доўгі час працаваў на пасадзе намесніка начальніка. 13 лютага 2020 года па ўказе Лукашэнкі ён атрымаў званне палкоўніка міліцыі. Падчас мерапрыемства з нагоды прысваення звання Бубіч выступіў з прамовай:

Дзмітрый Дубоўскі ў судзе 15 лістапада. Скрыншот з відэа праўладных тэлеграм-каналаў Учора ў судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся новы суд над актывістам анархічнага руху, палітвязнем Дзмітрыем Дубоўскім. Справу разглядае суддзя Алег Каляда. Нагадаем, мужчыну ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Але ў верасні 2022 года супраць яго распачалі новую крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 339 («Хуліганства») і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса («Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці»).

У Берліне праходзіць 8-ы Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання. У першы дзень, 15 лістапада, у тым ліку прайшла дыскусія пра інструменталізацыю смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Беларусь і Іран прагучала ў негатыўным кантэксце.

Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання 15 лістапада распачаў сваю працу ў Берліне. Цяпер у ім бярэ ўдзел больш за тысячу чалавек з 90 краін свету, у тым ліку і беларускія праваабаронцы: каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда (ПЦ "Вясна"), праваабаронцы Дар'я Рублёўская (ПЦ "Вясна") і Павел Левінаў (БХК). Як заяўлена, Сусветны кангрэс збірае на адной пляцоўцы палітыкаў і прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый. У кангрэсе бяруць удзел і ключавыя сведкі смяротнага пакарання: адвакаты, а таксама людзі, якія былі раней асуджаныя да смяротнага пакарання, — гэта Дэбра Мілке (ЗША) і Яові Азанхіта (Бенін).

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічы 11 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Каспаровіча, які абвінавачваўся ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і  здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Яўгенія (імя змененае ў мэтах бяспекі) — адна з беларусак, якая за два гады пратэсту паспела заплаціць за неабыякавасць і адмову быць апалітычнай днямі на Акрэсціна, месяцамі ў СІЗА Жодзіна і Мінска, тэрмінам у калоніі. І нягледзячы на агрэсіўную татальную несвабоду, яна застаецца ў Беларусі. Выйдучы на волю, Яўгенія распавяла "Вясне", як у жодзінскім СІЗА палітычных закідваюць рапартамі, што можа вярнуць жаданне жыць, калі ты замярзаеш у карцары падчас галадоўкі, і чаму яна настойліва застаецца ў Беларусі, хоць пасля амаль двух з паловай гадоў пратэсту ўздрыгвае ад кожнага званка ў дзверы.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння, 15 лістапада, вынеслі прысуд палітзняволенай актывістцы Свабоднага прафсаюзу металістаў Яніне Малаш.Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Пад вартай актывістка знаходзіцца ўжо сем месяцаў. 

У судзе Віцебскага раёна 15 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Cуд Віцебскага раёна

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінскскім абласным судзе 15 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксандра Мішука паводле ч. 1 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характара (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук. Як паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз, Аляксандра затрымалі 25 траўня 2022 года на працоўным месцы. У яго дома і ў кабінеце на працы правялі вобшук. Мужчыну цягам 2 месяцаў утрымлівалі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1 Мінска. Цягам 4 месяцаў Аляксандру не дазвалялі спаткацца з жонкай.