10.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва 2 лютага прызнаў вінаватым 41-гадовага Міхаіла Карпешку за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Міхаіл, пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, у сакавіку 2022 года пакінуў паведамленне ў “публічным чаце ў мэсэнджары Тэлеграм", у якім выказваліся перажыванні аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі.
У Карпешкі і двух яго сяброў быў свой чат на трох чалавек, прычым закрыты.
Пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, у сакавіку 2022 года Карпешка пакінуў каментар, у якім выказваліся перажыванні аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі.
Крымінальная справа была распачатая толькі праз 9 месяцаў – у лістападзе 2022 года.
Сведкамі на судзе выступілі двое іншых удзельнікаў чата – сябры Карпешкі, якіх раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП РБ.
Суд пастанавіў прызнаць Карпешку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: У закрытым чаце выказаўся аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі – прысудзілі да калоніі