27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных У Мінскім гарадскім судзе 27 лістапада чакалася вынясенне прысуду актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Але нешта пайшло не так...

27.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Лідскага раёна 20 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе мясцовага урача-тэрапеўта Андрэя Красніка, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

27.12.2022 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Хірурга Алену (імя зменена) асудзілі да трох гадоў “хіміі” за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Жанчыну затрымалі на працы. Яна правяла да суда ў СІЗА 4 месяцы, дзе даведалася пра жахлівы стан медычнай дапамогі. Пасля суда была звольнена і вымушана была з’ехаць з краіны. Алена распавяла “Вясне” пра затрыманне і ўмовы ўтрымання ў няволі, пра тое, як следчы прасіў не згадваць яго прозвішча, пра медычную і псіхіятрычную дапамогу ў СІЗА і пра чытво ў ізалятары. Жанчына вырашыла адстойваць свае правы і з дапамогаю супрацоўнікаў Юрыдычнай службы “Вясны” даслала зварот у Камітэт па правах чалавека.

23.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Міснік прызначыла Ягору Лебядку 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

27.12.2022 Тэгі: заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічІлюстрацыя з сайта fidh.org Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, супольная праграма Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH), выступіла з заявай напярэдадні пачатку суда над праваабаронцамі "Вясны" Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам. 

27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя 27 снежня ў судзе Мядзеля будзе разглядацца новая справа палітзняволенага Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Шутко.

27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе учора, 26 снежня, распачаўся працэс над палітзняволенымі супрацоўніцамі МТБанку Інай і Валерыяй Глінскімі. Маці і дочку судзяць за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі" па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Справу разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская. Маці і дачку амаль год утрымліваюць у СІЗА-1.

23.12.2022 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня асудзілі Руслана Красава паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітры Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.