- Катэгорыя: Вясна
24.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска внесены прысуд студэнту-трэццякурсніку БНТУ Мікіту Маляру, абвінавачананаму ў апаганьванні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
24.12.2022 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, падкаст, гісторыі вязняў Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе".
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Міснік прызначыла Ягору Лебядку 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2022 Тэгі: суды, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, затрыманні, гісторыі вязняў Да ад'езду з Беларусі ў 2021 годзе 28-гадовы Арцём Чабатарэўскі жыў у Мінску недалёка ад Стэлы. Мужчына распавёў "Вясне" пра тое, што адбывалася пад ягонымі вокнамі ў жніўні 2020 і як яго затрымалі на Маршы Волі 27 сакавіка 2021 і чаму ён з'ехаў менш як праз месяц пасля "сутак".
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – старшыні Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім. Іх вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).
Узмацненне пакаранняў для палітвязняў, затрыманне грамадзяніна Расіі: хроніка пераследу 22-23 снежня
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2022 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
23.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталія Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2022 Тэгі: заканадаўства, ЛТП, пенітэнцыярная сістэма, прымусовая праца Савет Міністраў унёс праект закона, які датычыць зменаў законаў па пытаннях прымусовага лячэння — накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Цяпер, калі змены ўхваляць, дзве з трох катэгорый грамадзян больш не будуць накіроўвацца ў ЛПП. Аднак для астатніх уведзены новы механізм пападання туды — праз медустановы, куды чалавек з інтаксікацыяй звярнуўся па дапамогу. Акрамя таго, прапануецца больш не выкарыстоўваць фармулёўку "хранічны алкагалізм". "Вясна" разабралася ў гэтым новым праекце закона — і распавядае, якія пазітыўныя і негатыўныя змены там прапанавалі. І ці ўсе на першы погляд пазітыўныя змены сапраўды такімі з'яўляюцца?
- Катэгорыя: Вясна
22.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 снежня па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" сямейную пару Дар'ю і Міхаіла Суднікаў. Да суда яны ўтрымліваліся пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі "Я выхожу".