20.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 і 20 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 лютага вынеслі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макарэнку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 Крымінальнага кодэкса ("парушэнне раўнапраўя грамадзян"). Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў). Індывідуальная дзейнасць Макарэнкі, якую ён ажыццяўляў з 1993-га года, спыненая па рашэнні эканамічнага суда па пазову мясцовага пракурора.

20.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе сёння, 20 лютага, распачынаецца суд над палітзняволеным заснавальнікам крамы Symbal.bу і культурніцкім мэнэджэрам Паўлам Белавусам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "здраду дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). У абвінавачванні гаворыцца, што Павел "распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму", вёў "антыдзяржаўную дзейнасць", "стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы". Таксама Паўла абвінавачваюць у "кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем" — "Беларускай Радай культуры", якая была прызнана "фармаваннем", калі палітвязень ужо як сем месяцаў утрымліваўся пад вартай. Працэс будзе весці суддзя Жанна Брысіна пакуль у адкрытым рэжыме. За кратамі Павел утрымліваецца адзін год і тры месяцы, яму пагражае ад сямі да 15 гадоў зняволення.

20.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Магілёўскі абласны суд Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда 9 лютага разгледзела крымінальную справу па апеляцыйным пратэсце пракурора Чэрыкаўскага раёна на прысуд, які быў вынесены Аляксею Ушакову. Яго абвінавацілі ў абоазе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса)

19.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі У судзе Савецкага раёна Мінска завочна асудзілі да пяці гадоў калоніі і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў) былога амбасадара Беларусі ў Аргенціне Уладзіміра Астапенку. У парадку спецыяльнай вытворчасці яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай).

18.02.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 і 18 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Кірыл Суслін У Гродзенскім абласным судзе 17 лютага вынесены прысуд па справе 31-гадовага палітвязня Кірыла Сусліна, якога затрымалі за каментары па “справе Зельцэра”, а абвінавацілі па зусім іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

17.02.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, карткі Рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі ў Беларусі, а колькасць палітзняволеных няспынна расце. Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя “Libereco - Партнёрства за правы чалавека” арганізавала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou. У межах кампаніі палітвязням знаходзяць сімвалічных “хросных”, якія апекуюцца зняволенымі і пашыраюць інфармацыю аб іх становішчы ў няволі. “Вясна” распавядае, хто такія “хросныя” і чым яны займаюцца.

17.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысул па "справе Рабочага Руху". Дзесяць палітзняволеных — Сяргей ШэлестУладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна АблабАляксандр ГашнікаўСяргей ДзюбаІгар МінцВалянцін Цераневіч, Сяргей ШамецькаАляксандр Капшуль — асуджаныя на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі. Іх усіх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Усе палітвязні па справе не прызналі віны. Працэс вёў суддзя Аляксандр Піскуноў. Пад вартай палітвязні ўтрымліваюцца каля года і пяць месяцаў.

17.02.2023 Тэгі: заканадаўства, смяротнае пакаранне Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда паведаміў, што стала вядома дата прывядзення ў выкананне смяротнага прысуда ў адносінах да случака Віктара Скрундзіка. Прысуд у адносінах да яго ўступіў у сілу 4 траўня 2021 года. Згодна дакументаў, якія ёсць у распараджэнні правабаронцаў, Віктар Скрундзік быў растраляны 16 ліпеня 2022 года. Беларускія ўлады прывялі ў выкананне смяротны прысуд праз адзін год і паўтара месяца.