- Катэгорыя: Вясна
13.11.2024 Тэгі: палітвязні, выбарчае заканадаўства, гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы Сёлетняя выбарчая кампанія перайшла ў актыўную фазу: з сёмага лістапада па шостае снежня ў Беларусі збіраюць подпісы за "вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты", а падстаўныя кандыдаты пачалі здымацца з выбараў. Паводле інфармацыі "Вясны" з 2020 года асудзілі ўжо 20 чалавека за "перашкоду ажыццяўленню выбараў", з іх пяць – жанчыны, сем асудзілі завочна. Па справах за выбары-2020 агулам былі асуджаны восем чалавек, а за рэферэндум-2022 – 12. Паводле артыкула 191 Крымінальнага кодэкса беларусаў і беларусак судзілі за заклікі "пайсці ў госці да Ярмошынай", за лісты сябрам выбарчых камісій, за ўлёткі перад рэферэндумам. "Вясна" распавядае, каго і за што судзілі ў Беларусі за "перашкоду выбарам і рэферэндуму".
- Катэгорыя: Вясна
12.11.2024 Тэгі: выбары-2025 Дванаццатага лістапада адразу два з сямі кандыдатаў у прэзідэнты заявілі аб рашэнні зняцца з выбараў* на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Гэта старшыня Саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў і былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэтую сітуацыю.
"Спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі". Адзін з сямі кандыдатаў зняўся з выбараў на карысць Лукашэнкі
- Катэгорыя: Вясна
12.11.2024 Тэгі: выбары-2025 Дванаццатага лістапада адзін з сямі кандыдатаў у прэзідэнты старшыня Саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў прыняў рашэнне зняцца з выбараў* на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэтую сітуацыю.
- Катэгорыя: Вясна
12.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Брэста шостага лістапада асудзілі Артура Трушко, Вадзіма Кутасевіча і Аліну Новікаву паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Шурын.
- Катэгорыя: Вясна
12.11.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2025 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніцаў і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-11 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2024 Тэгі: палітвязні, ЕС-Беларусь, заявы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі Камітэт Палаты дэпутатаў па замежных справах у прынятай 7 лістапада рэзалюцыі заклікаў рэжым Лукашэнкі неадкладна і безумоўна вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і прэміі Вацлава Гавела Алеся Бяляцкага. Таксама Камітэт выступіў за вызваленне яшчэ амаль 1300 палітычных зняволеных, спыненне палітычных рэпрэсій у Беларусі і пераследу дэмакратычна настроеных апанентаў рэжыму ў выгнанні.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Асобы: Алесь Бяляцкі Праваабаронца і сузаснавальнік цэнтра “Мемарыял" Алег Арлоў, які выйшаў з калоніі першага жніўня пад час абмену зняволенымі паміж Расіяй і Захадам, пагадзіўся распавесці “Вясне” пра сваё нечаканае вызваленне, становішча з правамі чалавека ў сучаснай Расіі і пра лёс ягонага даўняга сябра палітвязня і праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
- Катэгорыя: Вясна
11.11.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, дыскрымінацыя, прымусовая праца Міжнародная арганізацыя працы прыняла дзесяць канвенцый, прызнаных фундаментальнымі. Беларусь ратыфікавала дзевяць з іх. Беларусь не ратыфікавала Канвенцыю аб асновах садзейнічання бяспецы і гігіены працы, 2006 г. (№ 187) і Пратакол 2014 г. да Канвенцыі аб прымусовай працы 1930 г. (№ 29). Згодна з правіламі МАП усе яе члены павінны выконваць нормы гэтых канвенцый у незалежнасці ад таго, ці былі яны ратыфікаваныя. Недапушчэнне дыскрымінацыі ў сферы працы і заняткаў з’яўляецца адным з асноватворных прынцыпаў, закладзеных у фундаментальныя канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). У новай публікацыі з праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам разбіраемся, якія ўніверсальныя прынцыпы недыскрымінацыі ў сферы працы і заняткаў існуюць, якія дыскрымінацыйныя практыкі і выклікі ёсць у Беларусі.