27.08.2024 Тэгі: ААН, палітыка, правы чалавека, правы людзей з інваліднасцю Камітэт па правах людзей з інваліднасцю разгледзеў у Жэневе даклад уладаў Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Чальцы Камітэту звярнулі ўвагу на дамінаванне ў Беларусі медычнага, а не праваабарончага падыходу, на закрыццё НДА і не ўцягнутасць жанчын з інваліднасцю ў працэсы, на стэрэатыпізаванне людзей з інваліднасцю ў СМІ, на перасоўванне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь у выніку вайны ва Украіне, на бежанцаў на мяжы Беларусі з ЕС і на тое, чаму дыпмісіі не падаўжаюць пашпарты беларусам за мяжой. Таксама Камітэт адзначыў, што пазбаўленне дзеяздольнасці ў Беларусі супярэчыць Канвенцыі, прымусовае псіхіятрычнае лекаванне парушае адразу тры артыкулы Канвенцыі, умовы ў беларускіх турмах не прыстасаваныя для асобаў з інваліднасцю, а многія прадстаўнікі грамадскіх арганізацый не змаглі прыехаць на пасяджэнне ў тым ліку і таму, што знаходзяцца ў зняволенні. У сваю чаргу прадстаўнікі дэлегацыі Беларусі (куды ўваходзілі беларускія чыноўнікі) заявілі, што Амбудсмен для Беларусі неактуальны, выпадкаў адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыям па правах людзей з інваліднасцю ў Беларусі не было, пра двух памерлых у турмах людзей з інваліднасцю ім нічога не вядома, людзі за выказванне сваіх меркаванняў і перакананняў у Беларусі не пераследуюцца, катаванні ў краіне не ўжываліся, усе скаргі па катаваннях былі расследаваныя Следчым камітэтам, а свае правы наўпрост можна адстаяць праз Качанаву.

27.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Праваабаронцам стала вядома, што некалькі месяцаў таму ў Брэсцкім абласным судзе па артыкулах "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 36-4 КК) і "шпіянаж" (арт. 358 КК) асудзілі Дзмітрыя Шлэтгауэра. Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад сямі да 15 гадоў зняволення. Працэс па справе Шлэтгауэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суда ён не пазначаўся. Пра абставіны справы праваабаронцам нічога невядома.

27.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск У судзе горада Жодзіна 12 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем Ягорам Ібрагімавым, асуджаным раней да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Кацярына Якубіцкая. Вынік суда пакуль невядомы. 

27.08.2024 Тэгі: праваабаронцы, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, Amnesty International Сітуацыя з правамі чалавека ў некаторых краінах на постсавецкай прасторы працягвае пагаршацца. Асабліва гэта заўважна ў Расіі, Азербайджане, Грузіі. “Вясна” прапануе падборку аб рэпрэсіях супраць праваабаронцаў, прадстаўнікоў незалежных СМІ іі грамадскіх актывістаў за жнівень.

27.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць У Мінскім гарадскім судзе на 23 верасня прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага заснавальніка клінікі "Новы Зрок" Алега Каўрыгіна. Яго будуць судзіць завочна паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Разам з Каўрыгіным па эканамічных артыкулах будуць судзіць яшчэ чатырох чалавек. Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда.

26.08.2024 Тэгі: суды, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя Як стала вядома MAYDAY, суд Глускага раёна змясціў 15-гадовую школьніцу ў спецустанову на два гады.

26.08.2024Сяргей Палякоў У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-26 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.08.2024 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, экстрэмізм Фота: wid.org.pl Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі сваім рашэннем ад 15 жніўня ўнесла ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" польскі нўрадавы фонд “Свабода і дэмакратыя". Датычнымі да фонду названыя Лілія Любаневіч і Мацей Данцэвіч. Такая пільная “ўвага” сілавых структур да гэтай арганізацыі звязаная з тым, што арганізацыя працуе ў тым ліку і на карысць правоў чалавека ў Беларусі.

26.08.2024 Тэгі: грамадства, пераслед Вераніка Іванова. Фота з сацыяльных сетак. У адной з бальніц Пінска заўчасна памёрла вядомая грамадская актывістка, абаронца правоў Вераніка Іванова, паведамілі «Позірку» яе знаёмыя. Ёй было 45 год.

23.08.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма У беларускіх калоніях і турмах палітвязні, асуджаныя паводле адвольных абвінавачванняў, сутыкаюцца з дадатковым ціскам: іх прымушаюць прызнаваць віну за злачынствы, якіх яны не здзяйснялі. Тым не менш, гэта прызнанне — не больш чым інструмент прапаганды і ціску, які цынічна выкарыстоўваецца рэжымам Лукашэнкі для ўмацавання сваёй улады і знішчэння любых праяў іншадумства. "Прызнанне віны" з'яўляецца ўмовай для палітвязняў для таго, каб выйсці на волю раней за тэрмін, у прыватнасці па памілаванні. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.