- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Лунінецкага раёна 28 і 31 кастрычніка разглядалі крымінальную справу супраць Артура Малчана і Артура Канапацкага паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржсімвалаў). Суддзя Святлана Братанава прызнала хлопцаў вінаватымі і прызначыла кожнаму шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Працэс праходзіў у выязным судовым пасяджэнні ў прысутнасці студэнтаў політэхнічнага і аграрнага каледжаў. Молчана і Канапацкага адразу ўзялі пад варту.
- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-4 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
03.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Фігурант "справы Ціханоўскага" Аляксандр Арановіч знаходзіцца ў зняволенні амаль чатыры з паловай гады. Апошнія пяць месяцаў палітвязня ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада. У красавіку 2021 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле двух крымінальных артыкулаў. Пазней Аляксандру ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму. Ужо 14 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Магілёва пачнуць разглядаць новую крымінальную справу супраць палітвязня — за"злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Працэс будзе весці суддзя Вікторыя Палякова.
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца масавыя вобшукі і затрыманні перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі ў краіне. Паралельна працягваюцца суды за ўдзел у акцыях пратэсту і іншую палітычную актыўнасць грамадзян на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе. Апроч гэтага, беларусаў і беларусак працягваюць судзіць за каментары ў сацсетках, кваліфікуючы іх як "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "паклёп ці абраза" Лукашэнкі, "абраза прадстаўніка ўлады".
- Катэгорыя: Вясна
01.11.2024 Праваабаронцы "Вясны" атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Шлетгаўэр. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка 2024 года. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая. Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "шпіянаж" (арт. 358 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
01.11.2024 Тэгі: суды, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі У судзе Мядзельскага раёна 4 кастрычніка распачаўся суд над 48-гадовым эколагам Станіславам Таспаевым. Яго абвінавачваюць у "дыскрэдытацыі Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" (арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае суддзя Аляксандр Шутко. У 2021 годзе Станіслаў ужо быў асуджны да "хатняй хіміі" па палітычных матывах. Вядома, што ў траўні яго судзілі за "несанкцыянаваная пікетаванне".
- Катэгорыя: Вясна
01.11.2024 Тэгі: ААН, палітвязні, правы чалавека Асобы: Анаіс Марэн Эксперты ААН у парадку спецыяльнай працэдуры зноў звярнуліся да ўладаў Беларусі з лістом, у якім выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні ў месцах пазбаўлення волі і неапраўданых і непрапарцыйных абмежаваннях правоў чалавека былых зняволеных, гаворыцца на сайце арганізацыі. Яны заклікалі ўрад даць інфармацыю аб стане здароўя, лёсе і месцазнаходжанні некалькіх зняволеных, расследаваць паведамленні аб жорсткім абыходжанні з імі ў месцах пазбаўлення волі, а таксама памілаваць або скараціць тэрмін зняволення вязняў, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы.
- Катэгорыя: Вясна
01.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Справу Ігара Бацяна разглядалі ў Гродзенскім абласным судзе амаль два з паловай месяцы. Яго абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслан Гурын у кастрычніку прызначыў Ігару 12 гадоў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
31.10.2024 Тэгі: рэпрэсіі, вайна ва Украіне, зборныя матэрыялы 28 чэрвеня 2024 года з беларускіх месцаў няволі па абмене як палонных вызвалілі пяць палітзняволеных грамадзян Украіны. Так на волі апынуліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы дыверсіі ў Мачулішчах" Мікалай Швец (у кастрычніку яго завочна асудзілі да 25 гадоў калоніі). Па стане на 31 кастрычніка 2024 года, у месцах няволі Беларусі застаюцца яшчэ мінімум 13 грамадзян Украіны, якіх абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці", "шпіянажы" і па іншых палітычна матываваных крымінальных артыкулах. "Вясна" распавядае гісторыі палітзняволеных украінцаў, якія цяпер утрымліваюцца ў беларускіх месцах няволі.
- Катэгорыя: Вясна
31.10.2024 Тэгі: ААН, палітвязні, правы чалавека, рэпрэсіі На 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, на 35-ым пленарным пасяджэнні трэцяга камітэта, Анаіс Марэн выступіла са сваім апошнім дакладам у якасці спецыяльнай дакладчыцы па становішчы з правамі чалавека ў Беларусі.