16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Стала вядома, што 11 жніўня 2023 году да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку Наталлю Пятровіч.

16.08.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека, рэпрэсіі, салідарнасць Праваабаронцы "Вясны" зладзілі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце майстар-клас для замежных студэнтаў і студэнтак Dath Summer School. Спачатку праваабаронцы пазнаёмілі ўдзельнікаў і ўдзельніц з юрыдычнай сітуацыяй у Беларусі, а потым — распавялі, як можна ў гэтых умовах падтрымліваць палітзняволеных. Напрыканцы воркшопу ўдзельнікі і ўдзельніцы напісалі лісты беларускім палітзняволеным. 

16.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны, WeStandBYyou Асобы: Марфа РабковаНамесніца кіраўніка парламенцкай групы “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу Агнешка Бругер Агнешка Бругер, намесніца старшыні фракцыі партыіСаюз 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная “хросная” палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай у межах кампаніі #WeStandBYou, накіравала адкрыты зварот да беларускіх уладаў. 100 дэпутатаў з нямецкага парламенту падтрымалі зварот і падпісаліся пад ім.

16.08.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Дзмітрый Макееў. Гомельскі абласны суд 16 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці. Судзяць мясцовага прадпрымальніка Дзмітрыя Макеева.

16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі Дом правасуддзя. Фота tut.by У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 ліпеня быў вынесены прысуд 41-гадоваму Віталю Станішэўскаму, абвінавачанаму ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

15.08.2023 Тэгі: свабода слова, экстрэмізм Паводле рашэння КДБ Беларусі ад 9 жніўня "Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яго дзейнасці” ў абноўлены Спіс дададзеныя праваабарончы сайт "Гомельская вясна”, Telegram-канал “Гомельская вясна”, а таксама старонкі ў фэйсбуку, “Аднакласніках”, на “YouTube”-канале і чат-бот “@Homiel_Bot". 

15.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дзяржынскага раёна другога жніўня асудзілі Вольгу Колас паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Вользе адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

15.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Сяргей Адаська. У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 14 жніўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Адаську, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў.

15.08.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.