25.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ганна Скрыган. Фота з сацыяльных сетак.  Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме 23 жніўня вынес прысуд 47-гадовай кандыдатцы геаграфічных навук, былой загадчыцы кафедры БРУ Ганне Скрыган, абвінаваціўшы яе ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса.

25.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская У Гомельскім абласным судзе, дзе разглядаецца крымінальная справа супраць былой журналісткі Ларысы Шчыраковай, 24 жніўня адбыліся спрэчкі бакоў. Абвінавачанне запрасіла суд пакараць Шчыракову трыма з паловай гадамі няволі, лічачы, што віна яе знайшла пацверджанне падчас судовага разбіральніцтва, піша БАЖ.

25.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Вікторыя і Дзмітрый Гаўрыліны. Фота з сацыяльных сетак. У Гомельскім абласным судзе 25 жніўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Яе абвінавачваюць у ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні паводле арт. 361-2 КК, а таксама за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці паводле ч. 1 арт. 179 КК ( выключана з кодэкса 26.05.2011) і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле арт. 203-1 КК. 

24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня па фотаздымку з акцыі пратэсту ў Дзяржынску асудзілі мужа і жонку Сяргея і Таццяну Дзешчыцаў. Суддзя Юліана Шчэрба прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла па два з паловай гады абмежвання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хатняй хіміі".

24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе завочна разглядаюць справу аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года. Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багакова абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці), ч. 3 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Працэс вядзе Дзіна Кучук. 24 жніўня для абвінавачаных завочна запрасілі тэрміны ад васьмі да 10 гадоў калоніі.

24.08.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 24 жніўня палітзняволенаму Арцёму Лябедзьку, сыну палітыка Анатоля Лябедзькі, прызначылі тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса за данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. Арцём на судзе віну не прызнаў. Суддзя Яўген Пісарэвіч прызначыў яму менавіта той тэрмін, які прасіў пракурор Раман Бізюк.

24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Ленінскана райна Мінска 2 жніўня асудзіў па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) вядомага следчага, былога начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці СК, Аляксандра Сушко і ягоную жонку Алесю. Суддзя Юлія Шчоткіна за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту прызначыла ім па тры гады "хатняй хіміі". Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра вызвалілі ў зале суда пасля амаль чатырох з паловай месяцы зняволення. Распавядаем падрабязнасці справы.

24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Палітзняволеных Сяргея і Алёну Чабатар асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Прысуд восьмага жніўня 2023 году вынесла Таццяна Пірожнікава ў судзе Маскоўскага раёну Мінску.

24.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Уладзімір Тычынскі. Магілёўскі абласны суд 15 жніўня вынес прысуд мясцоваму жыхару, бізнесоўцу Уладзіміру Тычынскаму. Суддзя Павел Клімаў прызнаў мужчыну вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК РБ). У віну 53-гадоваму Уладзіміру Тычынскаму паставілі тое, што ў красавіку 2022 года ён зняў на свой мабільны тэлефон перамяшчэнне расейскай ваеннай Z-тэхнікі і адправіў відэа ў медыя, прызнанае ўладамі РБ “экстрэмісцкім”.