- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 17 жніўня вынесены прысуд прадпрымальніку і рэзідэнту Гомельскага тэхнапарку Юрыю Ташкінаву. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт.361-2 КК).
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, чыноўнікі, рэпрэсіі 45-гадовага беларуса Дзяніса Юр'евіча Хахлова прама цяпер (17 жніўня, а 17 гадзіне па UTC+3) выдвараюць з Расіі ў Беларусь. На радзіме яго чакае крымінальны пераслед за ўдзел у мірным мітынгу 23 жніўня 2020 года — частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня быў абвешчаны прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 26 ліпеня разглядалася крымінальная справа 71-гадовага мясцовага жыхара Генадзя Паляніна. Пенсіянера абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 4 жніўня разглядалася крымінальная справа Дар’і Караблінай, абвінавачанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе 9 жніўня 2020 года.
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 16 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці. Судзяць мясцовага 34-гадовага жыхара Дзмітрыя Макеева, які працаваў загадчыкам аддзела ў адной з гарадскіх аптэк. Раней памылкова паведамлялася, што ён працуе таксоўцам.
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва 13 ліпеня вынес прысуд Аляксандру Кулікову, якога затрымалі адразу пасля вяртання з-за мяжы. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК) і паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК).
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, свабода слова, свабода асацыяцыяў, заявы, экстрэмізм Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказвае рашучы пратэст супраць прызнання "Гомельскай Вясны" экстрэмісцкім фарміраваннем
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 22 чэрвеня вынеслі прысуд бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей Алегу Пракапчуку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
- Катэгорыя: Вясна
16.08.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYyou яшчэ тры еўрапейскіх парламентарыя сталі сімвалічнымі хроснымі для трох беларускіх палітвязняў: Арцёма Зубракова, Андрэя Раптуновіча і Рыты Зотавай.